Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Міністэ́рства экано́мікі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінэканомікі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне гаспадарання. Міністр эканомікі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 4 студзеня 2024 года пасаду міністра займае Юрый Адамавіч Чабатар‎.

Хуткія факты Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Структура

  • Цэнтральны апарат — 3 дэпартаменты, 6 галоўных упраўленняў, 12 упраўленняў, 2 аддзелы[2];
  • Прадпрыемствы — «БелВТІ» (Беларуская вылічальная тэхніка і інфарматыка), «Нацыянальнае інвестыцыйнае агенцтва», «Цэнтр па цэнах»;
  • Навукова-даследчыцкі эканамічны інстытут.

Задачы

  • агляд гаспадаркі дзяржавы;
  • парадкаванне цэнаўтварэння і прадпрымальніцтва;
  • парадкаванне ўзнаўлення асноўных фондаў прадпрыемстваў;
  • прыцягненне ўкладанняў і распрацоўка заканадаўства аб кіраванні дзяржаўнай маёмасцй;
  • удзел у распрацоўцы гаспадарчае супрацы з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі;
  • парадкаванне банкруцтва;
  • супрацьдзеянне манаполіям;
  • удзел у распрацоўцы праграм жыллёвага будаўніцтва;
  • планаванне падрыхтоўкі гаспадаркі дзяржавы да ваеннага часу.
Remove ads

Паўнамоцтвы

  • ухваленне, тлумачэнне і нагляд за выкананнем ведамасных пастаноў;
  • скліканне нарад спецыялістаў;
  • заключэнне дамоў аб падрыхтоўцы аглядаў і прагнозаў развіцця гаспадаркі дзяржавы;
  • запыт ва ўстановах звестак аб гаспадаранні;
  • праверка выканання пастановаў аб цэнаўтварэнні і прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • прыём справаздачаў кіраўнікоў устаноў аб гаспадаранні на пасяджэннях калегіі міністэрства;
  • стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў[3].

Міністры

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads