Міражскі манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́ражскі[1] манасты́р — помнік архітэктуры 12—19 стст. у г. Пскове (Расія).

Заснаваны ў 1156 наўгародскім архіепіскапам Ніфантам каля вусця р. Міражы[2] (адсюль назва).
Уключае Спаса-Праабражэнскі сабор (каля 1156; з цэглы-плінфы і каменю) — крыжова-купальны храм з масіўным барабанам і вялікім купалам (у інтэр’еры фрэскі, магчыма, грэчаскага майстра), каменныя палаты, надбрамную царкву св. Стафана (абодва будынкі 17 ст.). Манастырскі комплекс абнесены сценамі ў 1799—1805.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads