Міхайлаўскі палац
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхайлаўскі палац — былы вялікакняжаскі палац у цэнтры Санкт-Пецярбурга, плошчы Мастацтваў; помнік архітэктуры высокага класіцызму.
У будынку знаходзіцца Дзяржаўны Рускі музей.
Remove ads
Гісторыя стварэння
У асноўным ідэя пабудовы новай рэзідэнцыі для князя Міхаіла Паўлавіча належала яго бацьку, імператару Паўлу I. У 1798 годзе імператар загадаў адкладаць грошы для пабудовы палаца свайму малодшаму сыну Міхаілу. Паўлу I не давялося ўбачыць увасабленне сваёй ідэі, паколькі ў выніку палацавага перавароту ён загінуў. Нягледзячы на гэта, загад імператара быў выкананы. Калі Міхаілу споўніўся 21 год, імператар Аляксандр I вырашыў пачаць будаўніцтва палаца.
Архітэктарам Міхайлаўскага палаца быў Карл Росі. Над праектам палаца архітэктар пачаў працаваць з 1817 года, калі хацелі зладзіць новую рэзідэнцыю вялікага князя на месцы палаца Варанцова, а потым — на месцы дома Чарнышова (там пасля быў пабудаваны Марыінскі палац)[1]. Пасля рашэння аб пачатку будаўніцтва палаца на гэтай пустцы, архітэктар пачаў ствараць праект не проста перабудовы існуючых будынкаў, а новага гарадскога архітэктурнага ансамбля. Тут дойлідам быў спланаваны не толькі палац, але таксама плошча перад ім і дзве новыя вуліцы (Інжынерная і Міхайлаўская).
У пачатку красавіка 1819 года была створана «Камісія для пабудовы палаца вялікаму князю Міхаілу Паўлавічу». Урачыстая закладка будынка адбылася 14 ліпеня, а само будаўніцтва пачалося 26 ліпеня. З боку Марсавага поля з’явіўся сад пры палацы — таксама Міхайлаўскі . 30 жніўня (11 верасня) 1825 палац быў асвечаны[2].
13 красавіка 1895 года Імянным Найвысачэйшым Указам імператара Мікалая II тут быў заснаваны Рускі музей імператара Аляксандра III.
Remove ads
Зноскі
- Иван Пушкарёв. Описание Санкт Петербурга и уездных городов С. Петербургской губернии. — СПб., 1839. — С. 363—364.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads