Міхаліна Ленская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаліна Ленская (польск.: Mісhalіna Łęska; нар. 1882 — 7 мая 1940) — польская настаўніца, педагог, грамадская дзяячка, публіцыстка, актывістка «Асветы» з Мінску.

Хуткія факты Міхаліна Ленская, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Кіраўніцтва Таварыства «Асвета», Міхаліна Ленская ў капялюшы на фотаздымку стаіць трэцяя ад левага боку

Міхаліна нарадзілася ў сям’і землеўладальніка Зянона Ленскага і Ганны Бжастоўскай, уладальнікаў маёнткаў на Міншчыне, удзельніка паўстання (1863—1864), які быў сасланы на Сібір у пакаранне за ўдзел у паўстанні, пасля чаго змог вярнуцца на Радзіму.

Адукацыю Міхаліна Ленская атрымала ў Празе[3]. Узімку 1904—1905 гадоў вывучала паланістыку на Вышэйшых жаночых курсах імя А. Баранецкага ў Кракаве[3]. Пасля заканчэння курсаў Ленская прыехала ў Мінск і стала настаўніцай польскай мовы, навучала прыватна. Аднак неўзабаве пашырыла сваю дзейнасць, арганізаваўшы ў снежні 1905 года шасцімесячныя курсы падрыхтоўкі «народных настаўніц», на якіх сама ж і выкладала[3]. У тым жа годзе ў Мінску пры ўдзеле Міхаліны была створана таемнае таварыства «Асвета», і Ленская неўзабаве ўвайшла ў склад яго кіраўніцтва[4][5][6]. У 1906 годзе яе курсы перайшлі пад апеку «Асветы» і сталі звацца настаўніцкімі семінарамі. Ленская загадвала семінарамі сумесна з Ганнай Чакатоўскай[заўв 1]. Семінары гэтыя складаліся з аднагадовага вышэйшага аддзялення і двухгадовага найніжэйшага, на якім вучыліся ў асноўным студэнткі з нізкім узроўнем падрыхтоўкі вясковага паходжання. У лістападзе 1906 года для іншагародніх студэнтак Ленская арганізавала інтэрнат. Дзякуючы працавітасці і стараннай працы Міхаліны Ленскай студэнткі, заканчваючы семінары, станавіліся «народнымі настаўніцамі» і раз’язджаліся па вёсках Міншчыны вучыць мясцовых дзяцей. Калі ў студзені 1907 года таварыства «Асвета» стала легальным, Ленская і Чакатоўская афіцыйна сталі кіраваць яго секцыяй — секцыяй настаўніцкіх семінараў. У 1909 годзе ўлады Расійскай імперыі забаранілі «Асвету», і таварыства перайшло працаваць у падполле, зноў стаўшы нелегальным[7]. Нягледзячы на ўзмоцнены паліцэйскі нагляд, Ленская праводзіла таемную асветніцкую працу аж да восені 1915 года. У гэты перыяд 1-2 разы на год у Мінску праходзілі г. зв. з’езды «народных настаўніц» пры актыўным удзеле Міхаліны Ленскай. Каб фінансава дапамагаць бедным настаўніцам, у 1909 годзе Ленская заснавала гурток таварыскай дапамогі працаўніц «Асветы», які пазычаў настаўніцам грошы ці мог вылучыць матэрыяльную дапамогу. Знакаміты польскі гісторык Раман Юркоўскі заўважыў:

" Хацелася б звярнуць увагу на адзін спецыфічны аспект дабрачыннай дзейнасці польскіх землеўладальнікаў, характэрны толькі для Забраных тэрыторый. Ён выразна адрозніваў дабрачыннасць з памежжа ад падобнай дабрачыннасці ў Заходняй Еўропе, Амерыцы ці нават Вялікай Польшчы. Падабенства паміж імі заключалася ў самім прынцыпе аказання бескарыслівай дапамогі бліжняму ў патрэбе больш заможнымі людзьмі. Другім падабенствам таксама былі пазітывісцкія крыніцы самой ідэі - грамадства ў цэлым з'яўляецца арганізмам, у якім важны кожны яго элемент, але галоўным кантралюючым элементам з'яўляецца мозг, гэта значыць сацыяльныя эліты, якія ў сваіх інтарэсах і інтарэсы ўсяго арганізма, варта клапаціцца і пра іншыя яго часткі. Розніца паміж дабрачыннасцю ў Польшчы і, напрыклад, у Заходняй Еўропе вынікала найперш са становішча палякаў, пазбаўленых уласнай дзяржавы. У гэтых умовах дабрачыннасць, апрача агульначалавечай ідэі грамадскай салідарнасці, несла ў сабе — характэрную толькі для польскіх земляў — абарончую функцыю перад расійскім ці нямецкім уплывам. Быў яшчэ адзін вельмі выразны элемент сярод землеўдальнікаў памежжа - усё яшчэ моцнае пачуццё місіі ў адносінах да края (у гэтым «нацыянальным» сэнсе) і людзей, якія жывуць у ім. Гэта спалучалася з глыбока і ўстойліва існаваўшым у свядомасці памешчыкаў перакананнем аб іх павіннасцях у адносінах да сялян, вытокам якога з'яўлялася працяглае валоданне прыгоннымі сялянамі. Нягледзячы на некалькі дзесяцігоддзяў, якія мінулі пасля адмены прыгоннага права, шматлікія памешчыкі па-ранейшаму адчувалі адказнасць за сялян і іх вёскі, што прылягалі да панскіх угоддзяў.[8] "

Працавала Міхаліна таксама ў таварыстве «Вера» выкладчыкам, з’яўлялася віцэ-старшынёй «Таварыства сяброў маладых навучэнцаў» (польск.: Towarzystwo Przyjaciół Uczącej się Młodzieży), якое было заснавана ў Мінску ў 1910 годзе[3]. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе, калі з прычыны вялікага наплыву ў Мінск бежанцаў з польскіх земляў быў створаны мінскі аддзел Польскага Таварыства Дапамогі Ахвярам Вайны, Міхаліна Ленская. увайшла ў яго кіраванне і загадвала секцыяй пачатковай адукацыі[3]. Пасля 1917 года была віцэ-прэзідэнтам Польскай школьнай культурна-асветніцкай арганізацыі Мінскай зямлі  (польск.) (польск.: Polska Mасіеrz Szkolna Zіеmі Mіńskіеj)[9]. Пасля Рыжскага дагавора 1921 года пераехала ў Польскую Рэспубліка. Працавала настаўніцай замежных моў і матэматыкі ў школах Ломжы, Катавіцаў і Беластоку. У 1931 годзе выйшла на пенсію і пераехала ў Вільню[3].

У 1939 годзе ў Варшаве была выдадзена яе сумесная з Людвікай Жыцкай манаграфія «Дзейнасць палякаў Міншчыны пасля паўстання» («польск.: Dzіаłalność popowstanіоwa Polaków na zіеmі mіńskіеj»)[10]. Мелася на ўвазе паўстанне 1863—1864 гадоў. У кнізе была апісана асветніцкая праца, грамадска-культурная і палітычная дзейнасць палякаў Міншчыны ў гэты перыяд.

Міхаліна Ленская таксама фігуравала ў брашуры эканаміста і грамадскага дзеяча Мечыслава Пароўскага «Грамадская праца польскай жанчыны на Міншчыне ў сферы народнай асветы ў 1900—1916 гадах» (польск.: «Praca społeczna kobіеty-Polkі») выдадзенай у Нясвіжы ў 1929 годзе[11]. З Мечыславам Пароўскім Ленская доўгі час працавала ў таварыстве «Асвета».

Памерла ў 1940 годзе ў Вільні.

Remove ads

Працы

Заўвагі

  1. Ганна Чакатоўская была сваячкай Алімпіі Чакатоўскай (Замбжыцкай), якая прыходзілася хроснай маці Янку Купалу.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads