Міхал Ян Зянковіч

(1670—1762) біскуп віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Ян Зянковіч
Remove ads

Міхал Ян Зянковіч (1670, каля Дарагічына на Падляшшы — 23 студзеня 1762) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган жамойцкі (ад 1718), пісар вялікі літоўскі (1724—1729), біскуп віленскі (ад 1730).

Хуткія факты Міхал Ян Зянковіч, біскуп віленскі ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Зянковічаў-Ператрускіх гербу «Сястрэнец»[5].

Доўгі час быў пробашчам у Барысаве і Лідзе. Ад 1699 года канонік віленскі, архідыякан жамойцкі. З 27 красавіка 1718 года стаў біскупам-суфраганам жамойцкім, а з 1724 — пісарам вялікім літоўскім. З 2 кастрычніка 1730 -- біскуп віленскі.

Падтрымліваў караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. У сувязі з перамогай Аўгуста Моцнага быў вымушаны з’ехаць у Прусію (1734), адкуль вярнуўся ў 1736 годзе.

Аднавіў Віленскую кафедру, фундаваў у месце касцёл Св. Іосіфа і Нікадзіма, шпіталь Св. Лазара. Дзеля павышэння ўзроўню навучання ў Віленскай духоўнай семінарыі запрасіў для яе кіравання ксяндзоў-камуністаў.

Атрымаў вышэйшую ўзнагароду Рэчы Паспалітай Ордэн Белага Арла[6].

Уваходзіў у магнацкую палітычную групоўку «Фамiлiя».

8 верасня 1750 стаў каранатарам абраза Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў бернардзінскім касцёле Св. Міхала (Вільня)[7].

Remove ads

Зноскі

1. Michał Jan Zienkowicz // NUKAT — 2002.

2. Michał Jan Zienkowicz // MAK

3. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 388.

4. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 16 кастрычніка 2020.

5. Marta Męclewska, Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008, Zamek Królewski, Warszawa 2008, s. 166.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads