Міхаіл Іванавіч Кузьмянкоў

беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі неарганічных рэчываў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Іванавіч Кузьмянкоў (нар. 21 студзеня 1939, в. Пыцькаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі неарганічных рэчываў. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1984).

Хуткія факты Міхаіл Іванавіч Кузьмянкоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія сілікатаў», 1960), Беларускі тэхналагічны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Тэхналогія сілікатаў», 1966).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1966, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў, прафесар, у 1985—2008 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэхналогія комплекснай перапрацоўскі даламіту на магнезіяльны цэмент, даламітавую вапну, сульфат магнію, сінтэтычны гіпс і малаэнергаёмкія гіпсавыя вяжучыя, лёгкую і смаляную магнезіі, гарачастойкія бетоны; стаматалагічныя матэрыялы; атрыманне з фасфагіпсу гіпсавых вяжучых і рэгулятараў тэрмінаў схоплівання цэменту; тэхналогія гідратаваных сілікатных парашкоў (парашковае вадкае шкло); хімічныя дабаўкі да павярхоўнай і аб’ёмнай апрацоўкі бетону.

Remove ads

Узнагароды

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2001), ганаровыя граматы Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў асветы Беларускай ССР (1977), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (1983), Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2005) і інш.

Бібліяграфія

  • Научные основы и разработка технологии метафосфатов : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.17.01 / Кузьменков Михаил Иванович. ― Ленинград, 1982.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads