Міхаіл Валянцінавіч Кавальчук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Валянцінавіч Кавальчук (нар. 21 верасня 1946, Ленінград) — савецкі і расійскі фізік, спецыяліст у галіне рэнтгенаструктурнага аналізу. Доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар, член-карэспандэнт РАН (2000). Прэзідэнт Курчатаўскага інстытута з 7 снежня 2015 года. Замежны член НАН Беларусі (2021).[2][3]
Remove ads
Біяграфія
Скончыў фізічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Дырэктар Інстытута крышталяграфіі РАН у 1998—2013 гадах, дырэктар НДЦ «Курчатаўскі інстытут» у 2005—2015 гадах. Прэзідэнт Усерасійскага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў. Дэкан фізічнага факультэта СПбДУ з 2012. Быў нязменным вучоным сакратаром Савета пры Прэзідэнце РФ па навуцы, тэхналогіях і адукацыі ў 2001—2012 гадах, пасля яго пераўтварэнні ў Савет пры Прэзідэнце РФ па навуцы і адукацыі ў 2012 годзе — член прэзідыума.
Remove ads
Навуковыя інтарэсы
Галіна навуковых інтарэсаў: рэнтгенаструктурны аналіз (у прыватнасці, рэнтгенаўская і бялковая крышталаграфія); генетыка чалавека; рэнтгенаўскае і сінхратроннае выпраменьванне ў даследаванні матэрыялаў; фізіка кандэнсаванага стану; рэнтгенаўская фізіка і оптыка; фізіка працэсаў крышталізацыі; стаячыя рэнтгенаўскія хвалі; шматхвалевая дыфракцыя.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads