Міхаіл Васілевіч Тараткевіч
філосаф, сацыёлаг, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Васілевіч Таратке́віч[2] (нар. 7 красавіка 1925, в. Чарсцвяды, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі філосаф, сацыёлаг і публіцыст. Доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1978). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1985).
Remove ads
Біяграфія
У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у партызанскім руху. Скончыў у 1953 годзе Віцебскі педагагічны інстытут, у 1961 годзе Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1961 года галоўны рэдактар грамадска-палітычнага вяшчання Беларускага радыё. З 1965 года дырэктар Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў. У 1969—1991 гадах у Мінскай вышэйшай партыйнай школе, адначасова ў 1972—1979 гадах намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Коммунист Белоруссии».
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па сацыяльнай філасофіі, праблемах сацыялогіі працы, фарміравання і дэмакратызацыі кіраўніцкіх адносін, выхавання і патрэбнасцей чалавека, па пытаннях гісторыі грамадзянскай вайны 1918—1922 гадоў і Вялікай Айчыннай вайны.
Творы
- Производство, труд, человек. — Мн., 1969;
- Уладзімір Азін. — Мн., 1971;
- Человек и коллектив в системе управленческих отношений. — Мн., 1974;
- Человек. Среда. Потребности. — Мн., 1980;
- Семья и разумные потребности. — Мн., 1983;
- Такой и должна быть легенда. — М., 1985;
- Человек и его потребности. — Мн., 1989.
Узнагароды і званні
- Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1985)
- Медаль «За адвагу»[3]
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads