Міхаіл Вячаслававіч Мілаванаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Вячаслававіч Мілаванаў (нар. 14 чэрвеня 1970, Мінск) — беларускі палітык.

Хуткія факты Міхаіл Вячаслававіч Мілаванаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры па спецыяльнасці «Культурна-асветная работа».

Прайшоў шлях ад асістэнта рэжысёра да генеральнага прадзюсара Першага нацыянальнага тэлеканала Белтэлерадыёкампаніі, працаваў генеральным прадзюсарам, галоўным рэдактарам закрытага акцыянернага таварыства «Тэлерадыёкампанія „Ніка-Тэлекам“», г. Сочы (Расійская Федэрацыя), дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі», намеснікам дырэктара дзяржаўнай установы «Музей гісторыі Мінска».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

З 2024 года дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання[1]. У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік тэлебачання і радыё»[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads