Міхаіл Гурамавіч Кавелашвілі
грузінскі футбаліст, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Гурамавіч Кавелашвілі (груз. მიხეილ გურამის ძე ყაველაშვილი; нар. 22 ліпеня 1971[1][2][…], Bolnisi[d][3][4]) — савецкі і грузінскі футбаліст і палітычны дзеяч. Абраны прэзідэнт Грузіі з 14 снежня 2024 года.
Remove ads
Спартыўная кар’ера
Клубная
Пачаў гуляць у Тбіліскім «Лакаматыве»", затым перайшоў у «Дынама», у складзе якога стаў шасціразовым чэмпіёнам Грузіі (1990—1995)[5]. У 1995 годзе перайшоў у уладзікаўказскі клуб «Спартак-Аланія», з якім таксама заваяваў чэмпіёнства.
У 1996 годзе перайшоў у «Манчэстэр Сіці». Пасля вылету клуба з Прэм’ер-лігі Кавелашвілі быў аддадзены ў арэнду ў Швейцарскі «Грасхопер», бо згуляў недастаткова гульняў у Прэм’ер-лізе для атрымання дазволу гуляць у першым дывізіёне. Наступныя дзесяць гадоў гуляў за розныя клубы Швейцарыі. У другой палове 2004 года быў аддадзены на паўгода ў арэнду ў «Аланію»[6].
У зборнай
За зборную Грузіі згуляў 46 матчаў, забіў 9 мячоў, па іншых дадзеных — 45 (8)[7].
Remove ads
Палітычная кар’ера
У 2016 годзе быў абраны ў парламент Грузіі ад кіруючай партыі «Грузінская мара». У 2024 годзе быў вылучаны сваёй партыяй на пасаду прэзідэнта Грузіі[8].
14 снежня 2024 года абраны прэзідэнтам Грузіі[9]. 29 снежня 2024 года прыведзены да прысягі.
Спартыўныя дасягненні
Камандныя
- Шасціразовы чэмпіён Грузіі (1990—1995)
- Чэмпіён Расіі (1995)
- Чэмпіён Швейцарыі (1998)
Асабістыя
- Увайшоў у Спіс 33 лепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі пад першым нумарам (нападаючы, 1995)[10].
Прыватнае жыццё
Жанаты з Тамарай Баграціёні (нар. 1971). У пары трое сумесных дзяцей: Марыям (нар. 1996), Гурам (нар. 2001) і Элізабэт (нар. 2013), а таксама сын Тамары Баграціёні ад першага шлюбу Георгій (нар. 1989)[11].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads