Міхаіл Маркавіч Шмерлінг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Маркавіч Шмерлінг (нар.7 снежня 1946, г. Віцебск) — беларускі фотамастак. Член Саюза журналістаў Беларусі (1976).
Біяграфія
Скончыў Мінскае паліграфічнае вучылішча (1967). Працаваў у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (1969—1983), вытворчым аб'яднанні «Мастацтва» (1986—1991), рэдакцыі абласной газеты «Народнае слова» (1991—2007). Атрымаў першую прэмію на Усесаюзнай выставе «Фотаграфіка-71» (1971), медаль лаўрэата на міжнароднай выставе «Чалавек і Зямля» (г. Платэляй, Літва, 1973). Узнагароджаны ганаровымі дыпломамі фотасалонаў у Румыніі (1971, 1973), Англіі (1974).
Працуе ў розных жанрах мастацкай фатаграфіі.
Сярод твораў: «Браслаўскі матыў» (1982), «Мастак Ф. Гумен» (1985), «Народная артыстка СССР С. Станюта» (1990), «Вечар» (1991), «Актрыса Наталля Аладка» (1992), «Лятучка» (2000), «Мастак Г. Шутаў» (2001), «Афганцы» (2005); серыі «Стары Віцебск» (1971—1975), «Тэатр» (1975—1985), «Ветэраны. Месяц май» (1975—2007), «Мастакі» (2010) і інш.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads