Міхаіл VII Дука

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл VII Дука
Remove ads

Міхаіл VII Дука (1050— каля 1090), па мянушцы «Парапінак», — візантыйскі імператар (1071—1078), падчас кіравання якога значнай часткай візантыйскай Анатоліі авалодалі туркі-сельджукі.

Хуткія факты Візантыйскі імператар, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Сын Канстанціна X і Еўдакіі Макрэмбалітысы. У гады маленства насіў тытул імператара разам з братамі Андронікам і Канстанцінам. Выхаваннем яго займаўся вучоны гісторык Міхаіл Псел. Каранаваны быў у 20 гадоў, адразу пасля разгрому імператарскай арміі пры Манцыкерце, падчас якога трапіў у палон яго айчым-суправіцель, Раман IV Дыяген.

Раман Дыяген, які вызваліўся з палону і спрабаваў вярнуць прастол, вымушаны быў адмовіцца ад прастола і абяцаў пастрыгчыся, за што атрымаў гарантыю асабістай бяспекі; тым не менш, яго асляпілі, але ён атрымаў пры гэтым шмат ран і неўзабаве памёр.

Міхаіл VII прысвячаў свой час вывучэнню рыторыкі і пісанню вершаў, кіраванне ж знаходзілася ў руках яго саветнікаў, уплыву якіх ён цалкам падпарадкоўваўся.

У Азіі справы імперыі ішлі ўсё горш і горш; сельджукі дапамаглі імператару супраць прэтэндэнта на прастол Іаана Дукі, але атрымалі за гэта частку Малой Азіі. Новае паўстанне падняў Нікіфар Врыеній Старэйшы, які быў абвешчаны імператарам і ў 1077 годзе ўвайшоў у Адрыянопаль, а брат яго Іаан падышоў да самага Канстанцінопаля, але вымушаны быў адступіць.

Thumb
Міхаіл VII Дука на Святой кароне Венгрыі

Пакуль справы Нікіфара Врыенія прымалі неспрыяльны для яго абарот, Міхаілу прыходзілася лічыцца з іншым мецяжом, які ўзнік на ўсходзе; там імператарам быў абвешчаны Нікіфар Ватаніят. За яго была моцная партыя і ў сталіцы, якая складалася з незадаволеных адыманнем царкоўнай маёмасцей духоўных і шматлікіх знатных свецкіх твараў. Нікіфару сімпатызавала, відаць, нават частка радні Міхаіла.

У сакавіку 1078 года Нікіфар Ватаніят падступіў да Нікеі, а 25 чысла гэтага месяца шматлікія духоўныя і сенатары абвясцілі яго ў Канстанцінопалі імператарам. 31 сакавіка мяцежнікі занялі палац; Міхаіла сілком пастрыглі ў манахі і адправілі ў Студыйскі манастыр, дзе ён праз некаторы час быў пасвечаны ў эфескія мітрапаліты.[6]

Яго былая жонка, грузінская царэўна Марыя, неўзабаве спалучалася шлюбам з Ватаніятам, а сын Канстанцін захоўваў статус спадчынніка прастола да 1087 года.

Remove ads

Сям’я

Жонкай Міхаіла стала дачка грузінскага цара Баграта IV Марыя, ад якой у яго быў адзіны сын.

  • Канстанцін Дука (1074—1095) — быў суправіцелем свайго бацькі і яго пераемнікаў — Нікіфара Ватаніята і Аляксея Камніна. Яго жонкай павінна была стаць Ганна Камніна, але ён памёр у 1095 годзе.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads