Міхель (карная аперацыя)
карная аперацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аперацыя «Міхель» (ням.: Unternehmen «Michel») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войскаў супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва Косаўскага, Бярозаўскага, Ружанскага, Пружанскага раёнаў Беларускай ССР 30 жніўня — 4 верасня 1942 года.
Аперацыя праводзілася сіламі 3-га батальёна 11-га паліцэйскага палка, 3-га батальёна 15-га паліцэйскага палка, 2 матарызаваных узводаў жандармерыі, узвода проціватанкавых гармат супраць партызанскіх атрадаў імя Шчорса, імя Дзімітрава, імя Варашылава. Партызаны нанеслі ўдары па варожых флангах і тыле і без страт адышлі ў суседнія лясы. 4 верасня 1942 года карнікі атрымалі загад на правядзенне новай аперацыі «Трохвугольнік».
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads