Міхел Коксі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхел (Міхіль) Коксі (нідэрл.: Michiel Coxcie, 5 сакавіка 1499, Мехелен — 10 сакавіка 1592, Мехелен) — фламандскі мастак эпохі позняга Адраджэння.

Хуткія факты Міхел Коксі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Быў вучнем мастака Бернарта ван Орлея, які парэкамендаваў яму працягнуць навучанне ў Італіі. Міхел Коксі ў перыяд з 1530 па 1539 год жыў і працаваў у Рыме. Вярнуўшыся на радзіму, ён у 1539 годзе становіцца членам прафесійнага аб’яднання мастакоў — гільдыі святога Лукі. Да 1542 года ён пераязджае ў Брусель, а з 1546 года служыць прыдворным мастаком каралевы Венгрыі і Чэхіі Марыі Венгерскай.

Міхел Коксі быў вельмі пладавітым мастаком. Ён пісаў партрэты і фрэскі, творы біблейскай і гістарычнай тэматыкі, ствараў на дошках карціны для цэркваў (напрыклад, для мехеленскага Сабора Святога Румольда і брусельскага Сабора Святых Міхаіла і Гудулы). Да гэтага часу вядомы як таленавіты капііст карцін пэндзля Рагіра ван дэр Вейдэна і Яна ван Эйка.

Remove ads

Зноскі

1. Michiel Coxie (I) // Collectie Boijmans Online — 2010. Праверана 19 красавіка 2024.

2. Michiel Coxie // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 26 чэрвеня 2025.

4. ECARTICO Праверана 26 чэрвеня 2025.

5. Artists of the WorldB, Boston: Verlag Walter de Gruyter, 2022. — ISSN 2750-6088 Праверана 26 чэрвеня 2025.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads