Міцар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міцар (ζ UMa) — аптычна падвойная зорка ў сузор’і Вялікай Мядзведзіцы, другая ад канца ручкі вялікага «каўша».

Бачная зорная велічыня 2,40, спектральны клас A1V, адлегласць каля 78 светлавых гадоў. Для эпохі 2000, прамое ўзыходжанне складае 13h23m55.51s, скланенне 54°55’31.4 ".
Дзве зоркі Міцар і Алькор ўваходзяць у парны астэрызм «Конь і вершнік». Міцар і Алькор — самая вядомая падвойная сістэма зорак.
Лічылася, асабліва ва ўкраінскіх вераваннях, што Алькор — гэта сабака, які прывязаны да Міцара. І, калі ён перагрызе вяроўку, будзе канец свету. Такі матыў сустракаецца і ў іншых міфалогіях. А ў палякаў Алькор называюць Фурманам. У эстонцаў выкарыстаны іншы вобраз: нібыта воўк хацеў з’есці ўсіх валоў, але пастух яго заўважыў і прывязаў вяроўкай да суседняй зоркі[1].
Remove ads
Зноскі
- zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2018. Праверана 14 ліпеня 2018.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads