Мікалай Антонавіч Бакуменка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Антонавіч Бакуменка (18 мая 1941, г. Чаркасы, Украіна) — беларускі скульптар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 18 мая 1941 года ў Чаркасах. Скончыў у 1962 годзе Адэскае мастацкае вучылішча, у 1973 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Глебава, А. Бембеля, Г. Мурамцава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Жыве ў г. Мінску[1].
Творчасць
Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Асноўныя творы: «Манумент Перамогі» ў в. Сычкава Магілёўскай вобласці (у сааўтарстве з П. Цомпелем), помнік воіну-афганцу А. Плаціцыну на могілках у Мінску; скульптурнай кампазіцыі «Узімку», «Бацька Мінай», «Апошні кадр», «Вецер», «На Івана Купалу», «Партрэт У. Корш-Сабліна»[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ[1].
Remove ads
Зноскі
- Бакуменка Мікалай Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads