Мікалай Васілевіч Абабурка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Васілевіч Абабу́рка (нар. 15 мая 1941, Морач, Клецкі раён, Мінская вобласць (былая Баранавіцкая) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2001), прафесар (1993)

Хуткія факты Мікалай Васілевіч Абабурка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1966 годзе філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская мова, руская мова і літаратура», у 1969 годзе аспірантуру БДУ (пры кафедры беларускай мовы) па спец. «беларуская мова». Стажыраваўся ў 1985 годзе ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР.

Кандыдат філал. навук (1971), кандыдацкая дысертацыя «Дыялектная лексіка ў беларускай савецкай прозе» (навук. кіраўнік — доктар філал. навук праф. М. А. Жыдовіч) абаронена ў БДУ.

Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, нямецкай мовы Грабянецкай СШ Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці (1969—1970), метадыстам Навукова-метадычнага кабінета Міністэрства сярэдняй і спецыяльнай адукацыі БССР (1970).

Старшы выкладчык (1970—1976), дацэнт (1976—1996), прафесар (1996), загадчык (1973—1983) кафедры беларускай мовы МДУ імя А. А. Куляшова.

Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1983).

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навукова-даследчая спецыялізацыя — сучасная беларуская мова (лексікалогія), беларуская дыялекталогія (лексіка), гісторыя беларускай літаратурнай мовы, лінгвістыка тэксту (мова беларускай мастацкай літаратуры), стылістыка (мастацкага тэксту) і культура беларускай мовы, методыка выкладання беларускай мовы, параўнальная граматыка (беларускай і рускай моў), праблемы перакладу (з рускай на беларускую мову), гісторыя мовазнаўства (беларускага) і інш.

Remove ads

Навуковыя працы

  • Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры. — Мн.: Вышэйшая школа, 1981. — 160 с. Рэц.: Малажай Г. [М.] Крыніца ўзбагачэння // Літаратура і мастацтва. — 11 снежня 1981 г. — С. 6.
  • Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў: Кароткі слоўнік-даведнік. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — 142 с.
  • Беларускае слова і яго вывучэнне. — Мн.: Вышэйшая школа, 1986. — 127 с.
  • Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры. — Мн.: Навука і тэхніка, 1987. — 182 с.
  • Культура беларускай мовы. — Мн.: Вышэйшая школа, 1994. — 122 с.
  • Станаўленне і развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры / МДУ імя А. А. Куляшова. — Магілёў, 2000. — 204 с.
  • Практычныя асновы беларускай лінгвістычнай паэтыкі і тэксталогіі. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2003. — 46 с.
  • Навуковыя дапаможнікі для ВНУ і інш.

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads