Мікалай Андрэевіч Захаранка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай (Мікола) Андрэевіч Захаранка (13 мая 1949, Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, празаік, драматург. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 мая 1949 года ў Васілевічах у сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доўгі час настаўнічаў у вёсцы Швабы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Творчасць
Трагічнасць і радасць жыцця, вясковая будзённасць ў творах Захаранкі пераплятаецца з казачнай быліннасцю, афарбавана яе прывідным святлом. Апавяданні друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Дзеяслоў», «Роднае слова», «Вясёлка», газеце «Звязда»; вершы і публіцістыка ― ў «ЛІМе». Аўтар дзіцячых п’ес, зборнікаў апавяданняў «І тады ўдарыў бом…» (Мн., Кнігазбор, 2013), які вылучаўся на літаратурную прэмію Ежы Гедройца, «Такі вецер, такі вецер…» (Кнігазбор, 2019). П’еса «Паехалі» ставілася ў 1996 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы[1][2].
Remove ads
Зноскі
- Я і дагэтуль лічу, што гаршкі абпальваюць усё-ткі богі // Дзеяслоў. — Мн.: 2014. — № 2. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2018.
- zakharanka(недаступная спасылка). 2014.gedroyc.by. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2016.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads