Мікалай Цітавіч Гардзеенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Цітавіч Гардзеенка (18 верасня 1938, в. Клівы, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Мікалай Цітавіч Гардзеенка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Малодшы брат мастака Уладзіміра Гардзеенкі.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, БелНДІПгорадабудаўніцтва, галоўным архітэктарам праектаў у Мінскпраекце, з 1976 года — інструктар аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ, з 1981 года — дырэктар Мінскпраекта, з 1987 года — намеснік дырэктара Белрамдарпраекта па архітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Член КПСС з 1960 года. Пражывае ў г. Мінску.

Remove ads

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП цэнтра Магілёва (1968), Цэнтральнага раёна Мазыра (1968), зоны НДІ Акадэмгарадка АН БССР, раёна Рылаўшчына (1970), праект забудовы эксперыментальнага мікрараёна Захад-1 (1979) у Мінску.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads