Народны камісарыят унутраных спраў СССР

ведамства ўраду Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Народны камісарыят унутраных спраў СССР
Remove ads

Наро́дны камісарыя́т уну́траных спраў СССР (НКУС СССР) (руск.: Народный комиссариат внутренних дел СССР (НКВД СССР)) — цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання СССР па барацьбе з злачыннасцю і падтрыманні грамадскага парадку ў 1934—1946 гадах. У 1946 годзе ператвораны на Міністэрства ўнутраных спраў СССР.

Хуткія факты Народны камісарыят унутраных спраў СССР, Агульная інфармацыя ...

За перыяд існавання НКУС СССР выконваў функцыі, як звязаныя з аховай парадку і дзяржаўнай бяспекі, так і ў галіне камунальнай гаспадаркі і эканомікі краіны. На тэрыторыі Беларусі функцыі НКУС ажыццяўляў Народны камісарыят унутраных спраў БССР (НКУС БССР).

У 1946 годзе ператвораны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР.

Remove ads

Гісторыя

Народны камісарыят унутраных спраў СССР створаны 10 ліпеня 1934 года. Наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Генрых Ягода.

На НКУС былі ўскладзеныя наступныя задачы:

  • забеспячэнне грамадскага парадку і дзяржаўнай бяспекі,
  • ахова сацыялістычнай уласнасці,
  • запіс актаў грамадзянскага стану,
  • памежная ахова,
  • утрыманне і ахова папраўча-працоўных лагераў.

У верасні 1936 года наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Мікалай Яжоў.

Са снежня 1938 года наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Лаўрэнцій Берыя.

3 лютага 1941 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР НКУС падзелены на два самастойныя органы: НКУС (наркам — Лаўрэнцій Берыя) і наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР (НКДБ) (наркам — Усевалад Мяркулаў). Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны 20 ліпеня 1941 года НКУС і НКДБ вернуты да структуры адзінага наркамата — НКУС, наркамам унутраных спраў СССР застаўся Берыя, а былы наркам дзяржбяспекі СССР Мяркулаў прызначаны яго першым намеснікам. 14 красавіка 1943 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР праз вылучэнне з НКУС аператыўна-дзяржбяспекавых упраўленняў і аддзелаў зноў сфармаваны самастойны наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР (НКДБ СССР) пад кіраўніцтвам Мяркулава.

У снежні 1945 года наркамам унутраных спраў СССР быў прызначаны Сяргей Круглоў.

У 1946 годзе Народны камісарыят унутраных спраў СССР ператвораны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР.

Remove ads

Кіраўнікі

Больш інфармацыі №, Імя (Гады жыцця) ...
Remove ads

Рэпрэсіі

НКУС, як орган дзяржаўнай бяспекі, які выконваў пенітэнцыярныя функцыі, быў выканаўцам палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў. Многія грамадзяне СССР былі асуджаныя ў пазасудовым парадку асобымі тройкамі НКУС. Таксама НКУС СССР пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны быў выканаўцам дэпартацый па нацыянальнай прыкмеце народаў СССР, якіх абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з Вермахтам.

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads