Навабеліцкія могілкі
Гомель From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навабеліцкія могілкі (могілкі Тлушчакамбінатаўскія, Засожскія могілкі) — самыя старыя могілкі, што існуюць на тэрыторыі сучаснага Гомеля. Знаходзяцца ў пачатку вуліцы Ільіча ў Навабеліцкам раёне Гомеля. Могілкі займаюць 11 гектараў, знаходзяцца на прыроднай пяшчанай дзюне, выцягнуты з поўдня на поўнач уздоўж шашы (вул. Ільіча)[1].
Тут пахаваны многія знакавыя асобы горада: Адольф Крушэўскі — гарадскі галава, ён жа правадыр дваранства Магілёўскай губерні, Баляслаў Дзерангоўскі — знакаміты фатограф дарэвалюцыйнага Гомеля, Анісім Шчакудаў — аўтар вядомага плана горада 1910 года, Уладзімір Караткевіч — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі і іншыя[2].
Там жа пахаваныя прадстаўнікі польскіх шляхецкіх семьяў, вайскоўцы рускай арміі перыяду Першай сусветнай вайны, размешчана брацкая магіла перыяду Вялікай Айчыннай вайны, ваенныя лётчыкі 20-х гадоў. На могілках захавалася каталіцкая капліца, а многія надмагіллі і крыжы ўяўляюць сабой творы мастацтва дарэвалюцыйных і савецкіх майстроў[2].
Разам з тым, некаторыя надмагільныя збудаванні, датаваныя XIX — пачаткам XX стагоддзя пашкоджаны, маюцца прыкметы пранінення ў магільныя скляпы. Некалькі элементаў старадаўніх агароджаў, крыжоў і мемарыяльных дошак, вырабленых з чорных і каляровых металаў, выкрадзены[2].
7 мая 2010 г. на тэрыторыі вайсковага некропаля быў адкрыты памятны знак, прысвечаны подзвігу дзесяці вязняў сакрэтнага фашысцкага канцлагеру КЦ-4 на востраве Узедам у Германіі, дзе выраблялі ракеты Фау-2. Вязням атрымалася збегчы з лагера смерці, пры гэтым яны змаглі ўгнаць нямецкі бамабардыроўшчык Heinkel He 111 на якім яны пераляцелі лінію фронта. Сярод герояў-вязняў — ураджэнец Гомеля Уладзімір Немчанка[1].
Remove ads
Галерэя
- Брацкая магіла на Навабеліцкіх могілках
- Манумент у памяць уцёкаў групы Дзевятаева
Зноскі
- Навабеліцкія могілкі ў Гомелі могуць стаць гісторыка-мемарыяльным месцам пахавання(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019. Праверана 9 чэрвеня 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads