Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах
навуковая ўстанова НАН Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах — дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
- 1922 — заалагічная падсекцыя Інстытута беларускай культуры
- 1928 — кафедра заалогіі і заалагічны музей Беларускай акадэміі навук
- 1932 — Інстытут біялогіі Беларускай акадэміі навук
- 1958 — Аддзел заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР
- 1980 — Інстытут заалогіі Акадэміі навук БССР[1]
- 1991 — Інстытут заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- 2007 — Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах
Remove ads
Асноўныя кірункі даследаванняў
- вывучэнне механізмаў фарміравання біялагічнай разнастайнасці жывёльнага свету ва ўмовах нарастання антрапагеннай нагрузкі на прыродныя комплексы;
- распрацоўка прынцыпаў і метадаў вядзення экалагічнага маніторынгу;
- навуковае абгрунтаванне развіцця і расшырэння сеткі ахоўных прыродных тэрыторый;
- вядзенне Чырвонай кнігі рэдкіх і знікаючых відаў жывёл
Вынікі даследаванняў
Распрацаваны метадычныя асновы, прынцыпы складання і прагноз стану і дынамікі жывёльнага свету, канцэпцыя для планавання рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў найбольш значных відаў і груп паляўнічай фауны, рыбных запасаў вялікіх азёр Беларусі і ахове рэдкіх і знікаючых відаў рыб, рэканструкцыя фауны і акліматызацыя гідрабіёнтаў у падагрэтых водах энергетычных аб’ектаў, меры па барацьбе з узбуджальнікамі паразітозаў і пераносчыкамі каранцінных і асабліва небяспечных захворванняў на тэрыторыі Беларусі.
Структура
Юрыдычныя асобы
Структурныя адзінкі
- Сектар запаведнай справы
- Сектар міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый
- Сектар маніторынгу і кадастру жывёльнага свету
- Сектар экалагічнай ацэнкі пераўтварэнняў навакольнага асяроддзя
- Лабараторыя малекулярнай заалогіі
- Лабараторыя іхтыялогіі
- Лабараторыя папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі
- Лабараторыя гідрабіялогіі
- Лабараторыя інструментальнай дыягностыкі прыродных сістэм і аб’ектаў
- Лабараторыя паразіталогіі
- Лабараторыя арніталогіі
- Лабараторыя наземных безпазваночных жывёл
- Цэнтр па інвазіўных відах
- Цэнтр даследаванняў прыроднай біяразнастайнасці
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads