Надзея Уладзіміраўна Зайцава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Надзея Уладзіміраўна Зайцава (17 красавіка 1952, Мазыр, Гомельская вобласць — 27 снежня 2018) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі дашкольнай адукацыі. Доктар педагагічных навук (2004), дацэнт (1998), прафесар.

Хуткія факты Надзея Уладзіміраўна Зайцава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай (1974), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (дактарантура).

Працавала ў Буда-Сафіеўскай васьмігадовай школе (Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць; з 1974, настаўнік), Яслі-садзе № 26 г. Мазыр (з 1983, метадыст, загадчык), Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна (з 1988, факультэт фізічнай культуры, кафедра фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін, прафесар, у 1999—2000 і з 2011 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: педагогіка вышэйшай школы; гісторыя педагогікі; тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі; узаемасувязь разумовага і фізічнага выхавання.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Взаимосвязь умственного и физического воспитания детей в дошкольных учреждениях : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.07 / Зайцева Надежда Владимировна. — Москва, 2004.
  • Умственное воспитание детей в дошкольных учреждениях Белоруссии (1945—1970 гг.) : диссертация … кандидата педагогических наук : 13.00.01 : защищена 25.03.1997 : утверждена 00.00.1997 / Зайцева Надежда Владимировна. — Минск, 1996.
  • Развіццё і станаўленне выхавання дзяцей ранняга ўзросту ў пасляваеннай Беларусі / Н. У. Зайцава, В. І. Альха // Народная асвета. — 2001. — № 9. — С. 70—74.
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads