Надзея Яўгеньеўна Аблова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Надзея Яўгеньеўна Аблова (18 красавіка 1956, Мінск, Беларуская ССР (цяпер — Беларусь)) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2005), прафесар (2008).

Хуткія факты Надзея Яўгеньеўна Аблова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася у сям’і служачых. У 1978 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. Леніна. У 19781981 гг. вучылася ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1982 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Политика России и Англии в Иране после Крымской войны. 1856—1881 гг.» (навуковы кіраўнік — Н. С. Кіняпіна  (руск.)).

У 19821994 гг. працавала дацентам кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ, навуковым сакратаром Савета і старшынёй Савета маладых навукоўцаў факультэта. У 19881991 гг. член Праўлення савецкай Асацыяцыі маладых гісторыкаў. З 1994 да 2000 гг. дацэнт кафедры міжнародных адносін, намеснік дэкана па навуковай працы факультэта міжнародных адносін БДУ, навуковы сакратар Савета па абароне дысертацый па спецыяльнасці «Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі».

У 2005 г. абараніла доктарскую дысертацыю «КВЖД и российская эмиграция в Китае: международные и политические аспекты истории (первая половина XX в.)». З 2005 г. прафесар кафедры паліталогіі Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. З 2006 г. — член Экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь па гістарычным навукам.

Remove ads

Навуковыя інтарэсы

Гісторыя рускага замежжа; праблемы развіцця міжнародных адносін і знешняй палітыкі Расіі; гісторыя дыпламатыі; палітычная гісторыя.

Працы

Кнігі

  • Дальневосточная ветвь Русского зарубежья / Н. Е. Аблова. — Мн.: Республиканский институт высшей школы, 2007. — 218, [1] с. — ISBN 978-985-500-157-8.
  • История КВЖД и российской эмиграции в Китае: Первая половина XX в. — Мн.: БГУ, 1999. — 315, [1] с. — ISBN 985-445-242-5.
  • История КВЖД и российской эмиграции в Китае (первая половина XX в.). — Мн.: БГУ, 1999. — 316 с. — ISBN 985-445-242-5.
  • КВЖД и российская эмиграция в Китае: международные и политические аспекты истории (первая половина XX в.) / Н. Е. Аблова; РАН, Ин-т Дальнего Востока. — М.: Русская панорама, 2005. — 430, [1] с., [8] л. ил. — (Серия «Страницы российской истории»). — ISBN 5-93165-119-5.

Дысертацыі і аўтарэфераты

  • КВЖД и российская эмиграция в Китае: международные и политические аспекты истории (первая половина XX в.): автореф. дис. … доктора ист. наук: спец. 07.00.03 — Всеобщая история / Аблова Надежда Евгеньевна; РАН, Ин-т Дальнего Востока. — М., 2005. — 41 с.
  • КВЖД и российская эмиграция в Китае: международные и политические аспекты истории (первая половина XX в.): дис. … доктора ист. наук: 07.00.03: Утверждена 19.04.06 / Аблова Надежда Евгеньевна. — М., 2005. — 555 л.

Артыкулы

  • Русско-иранские отношения в годы англо-иранской войны (1856—1857 гг.) // Вестник МГУ. Серия 8. — 1982. — № 2. — С.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads