Народны камісарыят гандлю БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наро́дны камісарыя́т га́ндлю Белару́скай ССР (Народны камісарыят забеспячэння БССР, Народны камісарыят унутранага гандлю БССР) быў утвораны ў 1924 годзе на базе Камісіі па ўнутраным гандлі БССР пад назвай Народны камісарыят па ўнутраным гандлі БССР.
З 1926 года быў перайменаваны ў Народны камісарыят гандлю БССР. У 1931 годзе наркамат пераўтвораны ў Народны камісарыят забеспячэння БССР, у 1934 годзе на яго базе створаны Народны камісарыят унутранага гандлю БССР, пераўтвораны ў 1938 годзе ў Народны камісарыят гандлю БССР.
З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства гандлю БССР.
Remove ads
Наркамы
- Іван Антонавіч Васілевіч (1925)
- Іосіф Адамайціс (1926—1928)
- Нічыпар Аксючыц (1928—1929)
- Казімір Бенек (1929—1930)
- Аўгуст Балцін (1931—1933[1])
- Нохім Гурэвіч (1933[2]—1937)
- Уладзімір Ванееў (1938[3]—1941)
- Віктар Выхадцаў (1941[4]—1946)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads