Нарымонт Гедзімінавіч

(пам. 1348) князь полацкі і пінскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нарымонт Гедзімінавіч, у хрышчэнні Глеб, таксама сустракаюцца варыянты Нарымунт, Нарымант (каля 1295 — 2 лютага 1348) — князь полацкі (1333/1334—1345).

Хуткія факты Нарымонт Гедзімінавіч, Князь полацкі ...
Remove ads

Імя

Імя Нарымант (Нормант) — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[5].

Адпаведныя імёны фіксуюцца ў сучасным літоўскім іменніку і ў старапрускім іменніку: літ. Nor-mantas, Nor-i-mant’as, Nar-mant’as, Nar-i-mant’as[6], пруск. Noremunt (спаланізаваная форма)[7].

Першая аснова імені Nor- надзвычай папулярная ў літоўскай антрапаніміі, вядома пад сотню двухасноўных антрапонімаў з яе удзелам і столькі ж — аднаасноўных. Звязана з літоўскім norėti «хацець, прагнуць»[8].

Другая аснова Mant- звязаная з літоўскім manta «перасоўная маёмасць; (ваенная) здабыча». Яно, у сваю чаргу, звязана з manyti, адно са значэнняў якога (апроч асноўнага «думаць, меркаваць») — «займець, здабыць»[9].

Імя мела значыць «прагны да здабычы» і ўяўляла сабой імя-пажаданне.

Remove ads

Біяграфія

Другі сын вялікага князя літоўскага Гедзіміна.

Упершыню згадваецца пад 1331 года, калі Гедзімін затрымаў на Валыні наўгародскага архіепіскапа Васіля і адпусціў толькі з умовай абрання Нарымонта князем у Ноўгарадзе.

Прыбыў у Ноўгарад кастрычнікам 1333 года, атрымаў у кармленне Ладагу, Арэшак, Карэлу і палову Капор’я. Каля 1335 года паехаў з Ноўгарада, напэўна, каб заняць полацкі сталец пасля смерці князя Воіна. Пакінуў у Ноўгарадзе намеснікам свайго сына Аляксандра.

У 1338 годзе адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам для адбіцця шведскай агрэсіі і нават адклікаў Аляксандра з Арэшка. Намеснікі Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348 года. Каля 1338 года разам з полацкім епіскапам Рыгорам падпісаў дагавор з Рыгай[10]. Ускосна згадваецца як полацкі кароль у дагаворы Смаленска з Рыгай (каля 1340).

Паводле Летапісца вялікіх князёў літоўскіх па Гедзіміне атрымаў Пінскае княства «зо всеми околичностями над Припетю рекою аж до Днепра», якое заставалася і за яго нашчадкамі — Нарымонтавічамі да канца XIV ст. У 1341—1345 гадах быў буйнейшым землеўладальнікам і, відаць, уплывовейшым князем у Вялікім Княстве Літоўскім. Супраць вялікага князя Яўнута і князя Нарымонта выступілі браты Альгерд і Кейстут.

Пасля заняцця Альгердам велікакняжацкага стальца (1345) Нарымонт паехаў да залатаардынскага хана Джанібека, а Альгерд перадаў Полацкае княства свайму сыну Андрэю. Нарымонт вярнуўся ў ВКЛ каля 1346 года, у 1347 годзе браў удзел у паходзе супраць Тэўтонскага ордэна, загінуў у бітве на рацэ Стрэве (2.2.1348).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads