Наступленне на паўночным захадзе Сірыі (2020)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Наступленне на паўночным захадзе Сірыі (2020)
Remove ads

Наступленне на паўночным захадзе Сірыі — ваенная аперацыя, распачатая сірыйскай урадавай арміяй і яе саюзнікамі (Расія і Іран) супраць паўстанцкіх сіл у Ідлібе і навакольных правінцыях падчас вайны ў Сірыі. Актыўнае наступленне пачалося 19 снежня 2019 года. Сірыйскія вайскоўцы захапілі больш за 30 вёсак і населеных пунктаў ужо да канца снежня 2019 года. На першым этапе наступлення каля 92 000 мірных жыхароў былі вымушаны перасяліцца.

Хуткія факты Наступленне на паўночным захадзе Сірыі, Дата ...
Remove ads

Снежань 2019 — студзень 2020

З 24 лістапада па 26 снежня працягваліся пастаянныя баі, у тым ліку з актыўнам выкарыстаннем ракетных установак і самалётаў. Расійска-сірыйскія сілы нязначна прасунуліся на тэрыторыю пратурскіх баевікоў.

26 снежня наступленне ў значнай ступені спынілася, і бакі пачалі весці агонь па пазіцыях адзін аднаго каля Маарата аль-Нуамана. Праўрадныя сілы абстрэльвалі гарады Бернан, Фарван, Барыса і Хальбан. У наступныя дні бакі паведамілі, што прыпынілі сваю дзейнасць у Ідлібе з-за дрэннага надвор’я[1].

Па словах расійскага кіраўніцтва, з турэцкім бокам было дамоўлена аб спыненні агню, якое было ўведзена ў зоне дээскалацыі Ідліба з 9 студзеня 2020 года. Турцыя накіравала дэлегацыю ў Маскву для ўстанаўлення новага рэжыму спынення агню ў рэгіёне. Міністэрства абароны Турцыі абвясціла, што яно ўступіць у сілу 12 студзеня. Як паведамляла Анкара, наземныя і паветраныя напады спыняцца апоўначы. Гэта таксама спыніла паток бежанцаў з Ідліба і дазволіла даставіць гуманітарную дапамогу ў рэгіён.

15 студзеня сірыйская армія і яе саюзнікі аднавілі наступленне на поўдні Ідліба ў адказ на нядаўнюю серыю парушэння рэжыму спынення агню з боку Хаят Тахрыр аш-Шам і іншых груповак.

16 студзеня сірыйская армія ўзяла тры гарады на паўднёвым усходзе правінцыі — Талхатра, Абу-Юрайф і Хірбат-Дад. У выніку шматгадзінных баёў забіты 22 камбатанты, у тым ліку 16 джыхадзістаў.

22 студзеня Міністэрства абароны Расіі заявіла, што ўвечары адбылася буйная сутычка паміж Ісламскай партыяй Туркестана (20 машын, танкаў і 2 бронемашыны) і сірыйскімі ўрадавымі сіламі.

24 студзеня, пасля кароткага зацішша, Сірыйская арабская армія разгарнула актыўную наземную атаку на Маарат аль-Нуман пры падтрымцы маштабных расійскіх авіяўдараў.

26 студзеня сірыйская армія пры падтрымцы Расіі і Ірана перайшла ў наступленне ў трох кірунках: з усходу і паўночнага ўсходу ад Ідліба ў кірунку Маарат аль-Нуман і на захад ад Алепа. Найбольшы прагрэс войскі дасягнулі на ўсходзе мухафазы, дзе пасля масавых нападаў яны дасягнулі мяжы за 2 км ад Маарата аль-Нумана, захапіўшы некалькі вёсак на ўсход ад горада. У рэшце рэшт ім удалося перарэзаць трасу М5 па маршруце Маарат аль-Нуман—Саракіб.

29 студзеня сірыйская армія ўсталявала кантроль над горадам Маарат аль-Нуман. Каля паўдня ўрадавыя войскі адначасова ўвайшлі ў яго з поўдня, усходу і паўночнага ўсходу. Напярэдадні хадзілі чуткі, што большасць баевікоў ужо пакінула горад. Астатнія атрады аказалі ўпарты супраціў у цэнтральных, заходніх і паўднёва-заходніх ускраінах[2].

30 студзеня актывісты апазіцыі паведамілі пра 10 мірных жыхароў, якія загінулі ў выніку расійскіх авіяўдараў у горадзе Арыч[3]. Сірыйская армія працягнула прасоўванне па маршруце М5 і знаходзілася за 2 км ад Саракіба.

Remove ads

Люты 2020 года

2 лютага Турцыя пачала сцягваць ваенную тэхніку на мяжу з Сірыяй[4]. Тэлеканал Al Arabiya паведаміў, што ў той дзень дзяржграніцу перасеклі 195 адзінак турэцкай баявой тэхнікі, у тым ліку бронемашыны і танкі, а таксама грузавікі з боепрыпасамі. На наступны дзень у правінцыю Ідліб прайшла яшчэ адна вайсковая калона. Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушоглу патлумачыў адпраўку ваеннай дапамогі ў рэгіён неабходнасцю ўмацавання турэцкіх наглядальных пунктаў.

3 лютага пазіцыі турэцкіх войскаў у раёне Саракіба на паўднёвым усходзе правінцыі трапілі пад абстрэл сірыйскай арміі, у выніку чаго загінулі пяць вайскоўцаў і тры чалавекі з ліку грамадзянскага персаналу. Па сцвярджэнні Турцыі, сірыйцам было загадзя паведамлена аб размяшчэнні турэцкіх сіл. У той жа дзень прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што турэцкая авіяцыя і артылерыя нанеслі ўдары па сарака мэтам у Ідлібе. Расійскі цэнтр па прымірэнні варагуючых бакоў у Сірыі адзначыў, што турэцкія вайскоўцы трапілі пад абстрэл урадавых сіл, паколькі турэцкі бок не папярэдзіў расійскіх вайскоўцаў аб сваіх рухах[5], а сірыйскія войскі вялі агонь па баевіках, якія адыходзілі да горада.

4 лютага «Белыя каскі» разам з ісламістамі завяршылі ў Ідлібе здымкі пастановачнага відэа аб ужыванні сірыйскімі войскамі «атрутных рэчываў». Пра гэта заявіў расійскі Цэнтр прымірэння варагуючых бакоў (ЦПВБ). У цэнтры адзначылі, што атрымалі з незалежных крыніц некалькі паведамленняў пра здымкі ў населеным пункце Зерба. У відэароліку інсцэніраваны «наступствы» бомбавага ўдару невядомым «хімічным боепрыпасам», нібыта нанесеным сірыйскімі ВПС[6].

10 лютага падраздзяленні сірыйскай арміі ў ваколіцах горада Серакіб адбілі контратакі баевікоў, якія пры агнявой падтрымцы турэцкіх войскаў паспрабавалі вярнуць пад свой кантроль пазіцыі, страчаныя падчас папярэдняга наступлення ўрадавых сіл. Адказным ударам сірыйскія вайскоўцы адкінулі праціўніка і захапілі пасёлак Тальхія, за 3 км ад былога ваеннага аэрадрома Тафтаназ. Сірыйская артылерыя абстраляла сам аэрадром, дзе знаходзіўся камандны пункт апазіцыянераў і турэцкі назіральны пункт. Мінабароны Турцыі паведаміла пра гібель пяці сваіх вайскоўцаў у выніку абстрэлу. УС Турцыі адкрылі агонь у адказ па сірыйскім пазіцыям[7].

18 лютага сірыйская армія ўзяла пад поўны кантроль стратэгічную трасу Дамаск—Алепа; таксама былі вызвалены заходнія прыгарады Алепа — горад упершыню цалкам ачышчаны ад баевікоў.

27 лютага сірыйская апазіцыя паспрабавала зноў захапіць Саракіб; сірыйскія ўрадавыя войскі паспяхова адбілі атакі на горад. У Ідлібе стварылася напружаная сітуацыя на фоне абвастрэння супрацьстаяння Турцыі і Сірыі ў рэгіёне[8]. Аднак хутка паўстанцы адбілі горад, захапіўшы чатыры танкі Т-72[9].

29 лютага, па даных міністэрства абароны Турцыі, у Сірыі загінуў адзін турэцкі вайсковец і яшчэ двое атрымалі раненні[10].

Remove ads

Сакавік 2020 года

1 сакавіка скончыўся ўльтыматум Рэджэпа Эрдагана аб адступленні сірыйскіх войскаў да мяжы, устаноўленай Сочынскім пагадненнем. Турцыя афіцыйна абвясціла аперацыю «Вясновы шчыт» і запусціла баявую авіяцыю. Міністр абароны Турцыі заявіў, што з пачатку аперацыі былі знішчаны беспілотны лятальны апарат, 8 верталётаў, 103 танкі, 72 артылерыйскія ўстаноўкі, 3 сістэмы супрацьпаветранай абароны і нейтралізаваны 2 212 сірыйскіх вайскоўцаў[11][12].

2 сакавіка горад Саракіб зноў трапіў пад кантроль урадавых сіл Сірыі. У горад была ўведзена расійская вайсковая паліцыя[13]. Аднак на працягу дня бакі заяўлялі пра поўны або частковы кантроль над горадам, што стварыла супярэчную і невысветлянную сітуацыю[14].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Graham-Harrison, Emma; Akoush, Hussein (2019-12-27). More than 235,000 people have fled Idlib region in Syria, says UN. The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2020-02-11.
  2. Маарет ан-Нуман звільнений від бойовиків(недаступная спасылка). www.e-news.pro. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 6 лютага 2020.
  3. News, A. B. C.. Warplanes kill 10, strike hospital in Syrian offensive (англ.). ABC News. Праверана 5 лютага 2020.
  4. Турция перебрасывает танки к сирийскому Идлибу, сообщает СМИ (руск.). РИА Новости (2 лютага 2020). Праверана 8 лютага 2020.
  5. «Белые каски» сняли в Идлибе постановочное видео применения химоружия (руск.). РИА Новости (4 лютага 2020). Праверана 6 лютага 2020.
  6. Туреччина офіційно оголосила операцію "Весняний щит" у Сирії. www.eurointegration.com.ua. Праверана 1 сакавіка 2020.
  7. dw.com, Deutsche. Туреччина заявила про наступ на сирійську армію | DW | 01.03.2020 (укр.). DW.COM. Праверана 1 сакавіка 2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads