Наступленне на поўдні Сірыі (2024)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наступленне на поўдні Сірыі, скаардынаванае з наступленне на паўночным захадзе краіны, было пачата сірыйскімі апазіцыйнымі фарміраваннямі 29 лістапада 2024 года.
Remove ads
Ход падзей
Лістапад
Пасля пачатку наступлення на паўночна-заходнюю Сірыю апазіцыйныя сілы на поўдні краіны апублікавалі публічную заяву, у якой гаварылася аб планах каардынацыі ваеннай дзейнасці з паўночнымі апазіцыйнымі групамі. Баевікі мелі намер ажыццявіць план акружэння, нацэліўшыся на Дамаск. Паўстанцкія войскі на поўдні з цэнтрам у правінцыі Дэр’а стварылі скаардынаваную ваенную структуру з удзелам некалькіх груповак, уключаючы Восьмую брыгаду. Мясцовыя выданне Daraa 24 паведаміла аб планах мэтанакіраваных аперацый супраць урадавых ваенных а’ектаў і кантрольна-прапускных пунктаў у рэгіёне[1][2].
Пачынаючы з 29 лістапада паўстанцкія групоўкі пачалі аперацыі супраць сірыйскіх урадавых аб’ектаў па ўсім паўднёвым рэгіёне, надаючы асаблівую ўвагу правінцыям Дэр’а і Эс-Сувейда. Гэтыя дзеянні ў першую чаргу былі накіраваныя супраць урадавай інфраструктуры бяспекі, уключаючы ваенныя кантрольна-прапускныя пункты і пазіцыі сіл бяспекі. У Інхіле, на поўнач ад Дэр’а, баевікі ўзялі ў аблогу цэнтр дзяржаўнай бяспекі. Адначасова была здзейсненая ракетная атака на аб’ект разведкі ВПС у Сувейдзе[2].
Невядомыя адкрылі агонь па вайскоўцах урадавай арміі ў раёне горада Ом-Шама ва ўсходняй частцы правінцыі Сувейда, у выніку чаго загінуў афіцэр, яшчэ двое вайскоўцаў атрымалі раненні[3].
30 лістапада ўрадавыя войскі ажыццявілі маштабнае ваеннае разгортванне ў Дэр’а. Ваеннае кіраўніцтва пацвердзіла разгортванне ў рамках бягучых аперацый па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, накіраваных на рашэнне праблем, звязаных з баевікамі на поўдні Сірыі. Галоўнае камандаванне Узброеных сіл Сірыі выступіла з афіцыйнай заявай з нагоды аперацыі і абвясціла, што ўзброеныя сілы прымаюць меры ў адказ для барацьбы з «тэрарыстычнымі групоўкамі» ў рэгіёне[4].
Снежань
1 снежня паўстанцы атакавалі кантрольна-прапускны пункт сірыйскай разведкі на мосце Хірбет-Газалех і забілі большую частку асабістага складу КПП[5].
2 снежня, па паведамленні паўстанцкага агенцтва Step, паўстанцы захапілі раённы паліцэйскі ўчастак у Аль-Мусайфіры, захапіўшы ўсё яго ўзбраенне і тэрыторыю без страт з абодвух бакоў[6].
6 снежня ў раёне Ноа правінцыі Дэр’а пачаліся сутыкненні паміж сіламі Башара Асада і войскамі апазіцыі[7]. Некалькі гарадоў, у тым ліку Габагеб, Аль-Джыза, Аль-Гарыя-Аль-Шаркія, Інхіль, Барка, Джасім, Намір і Сімлін, а таксама памежны пераход Насіб, перайшлі пад кантроль баевікоў[8][9]. У Сувейдзе пратэстоўцы сабраліся на плошчы Аль-Карама, скандуючы лозунгі супраць Башара аль-Асада і зрываючы яго выяву з будынка ўпраўлення культуры[10]. Увечары апазіцыйныя сілы захапілі сталіцу правінцыі Сувейда пасля вываду ўрадавых войскаў з горада[11]. Да паўночы апазіцыйныя сілы правінцыі Дэр’а захапілі яе сталіцу і 90% тэрыторыі правінцыі, а ўрадавыя сілы адступілі ў бок Дамаска[12].
7 снежня паўстанцы ўвайшлі ў рэгіён Рыф-Дамаск з поўдня і наблізіліся да сталіцы Сірыі на адлегласць 20 км[13]. Да вечара ўрадавыя сілы пакінулі гарады на ўскраінах Дамаска, у тым ліку Джарамана, Катану, Муадамія-эль-Шам, Дарая, Аль-Кісва, Аль-Думайр[14].
8 снежня баевікі ўзялі Дамаск[15][16].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads