Наталля Віктараўна Чорная

беларуская спецыялістка ў галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Віктараўна Чорная (нар. 24 верасня 1959, Калінінград, Расія) — беларуская спецыялістка ў галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Доктар тэхнічных навук (2007), прафесар (2010).

Хуткія факты Наталля Віктараўна Чорная, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія цэлюлозна-папяровай вытворчасці», 1981; аспірантура, 1984), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (дактарантура, 2007).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1982, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра хімічнай перапрацоўкі драўніны, прафесар, з 2008 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: энерга-, рэсурсазберажэнне і імпартазамяшчальныя тэхналогіі клееных відаў паперы і кардону з выкарыстаннем у іх кампазіцыі нейтральных і высокасмаляных гідрадысперсій, мадыфікаванай каніфолі і функцыянальных дабавак; удасканаленне тэарэтычных асноў калоідна-хімічных узаемадзеянняў кампанентаў папяровай масы, яе праклейка і напаўненне на аснове гетэраадагуляцыі; экалагічна бяспечныя тэхналогіі неабеленай і беленай цэлюлозы.

Remove ads

Узнагароды

Граматы канцэрна «Беллеспаперпрам» (2005), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005).

Бібліяграфія

  • Проклейка бумаги и картона гидродисперсиями модифицированной канифоли в режиме гетероадагуляции пептизированных частиц : диссертация … доктора технических наук : 05.21.03 : защищена 06.06.2007 : утверждена 28.11.2007 / Черная Наталья Викторовна. — Минск, 2007.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads