Наталля Леанідаўна Глінская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Леанідаўна Глінская (нар. 25 ліпеня 1972, Маладзечна) — беларуская педагог-дэфектолаг і дэпутатка.
Біяграфія
Нарадзілася 25 ліпеня 1972 года ў горадзе Маладзечна Мінскай вобласці[1].
Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].
Працоўную дзейнасць пачала медсястрой, працавала настаўніцай-дэфектолагам, намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце Маладзечанскай санаторнай школы-інтэрната[1]. Дырэктарка Маладзечанскай спецыяльнай школы-інтэрната[1].
Дэпутатка Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў 27-га, 28-га і 29-га скліканняў[1].
Дэлегатка VI Усебеларускага народнага сходу[1].
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[1].
Remove ads
Узнагароды
Атрымала тры падзячныя пісьмы ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі[1].
Узнагароджана ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі»[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads