Наталля Маратаўна Зверава

беларуская тэнісістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Наталля Маратаўна Зверава
Remove ads

Наталля Маратаўна (Наташа) Зверава (16 красавіка 1971, Мінск, Беларуская ССР) — савецкая і беларуская тэнісістка. Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Уладальніца найбольшай колькасці тытулаў (20) на турнірах Вялікага шлема (ва ўсіх разрадах) сярод тэнісістаў з экс-СССР. У 2010 годзе ўключана ў спісы Міжнароднай залы тэніснай славы.

Хуткія факты Наталля Зверава, Нарадзілася ...
Хуткія факты Алімпійскія ўзнагароды ...

Першы трэнер — бацька Марат Мікалаевіч Звераў (1932—2014), заслужаны трэнер СССР па тэнісе.

Remove ads

Кар’ера

У адзіночным разрадзе выйграла 4 турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) — Брысбэн (1990), Сіднэй (1990), Чыкага (1994), Істбурн (1999). 15 разоў гуляла ў фінальнай стадыі турніраў WTA. Найвышэйшыя дасягненні ў адзіночным разрадзе: фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі 1988 года, дзе Зверава саступіла нямецкай тэнісістцы Штэфі Граф; 5-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (1989).

У парным разрадзе на працягу кар’еры 35 разоў выступала ў фінальнай стадыі турніраў Вялікага шлема — у жаночым парным (31 раз) і змяшаным парным (4 разы) разрадах. У жаночым парным разрадзе Наталля Зверава здабыла 18 тытулаў, на працягу 124 тыдняў узначальвала парны рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. У 1992—1993 гадах у пары з Джынджы Фярнандас здабыла некласічны Вялікі шлем, выйграўшы шэсць турніраў Вялікага шлема запар. У 1992 годзе на Алімпійскіх гульнях у Барселоне, выступаючы ў пары з Лэйлай Месхі пад сцягам Садружнасці Незалежных Дзяржаў, здабыла бронзавы медаль, а ў 2000 годзе на Алімпіядзе ў Сіднеі ў пары з беларускай Вольгай Барабаншчыкавай заняла 4-е месца. Агулам за кар’еру Наталля Зверава выйграла 80 турніраў Жаночай тэніснай асацыяцыі — гэта пяты вынік за ўсю Адкрытую эру тэніса.

У змяшаным парным разрадзе Наталля Зверава двойчы — у 1990 і 1995 гадах — стала чэмпіёнкай Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

З’яўлялася капітанам зборнай Беларусі ў Кубку Федэрацыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Olympedia — 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q95606922'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads