Натуральны адбор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Натуральны адбор — працэс, з дапамогай якога ў папуляцыі павялічваецца колькасць асобін, якія валодаюць максімальнай прыстасаванасцю (найбольш спрыяльнымі прыкметамі), у той час як колькасць асобін з неспрыяльнымі прыкметамі памяншаецца. У свеце сучаснай сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі натуральны адбор разглядаецца як галоўная прычына развіцця адаптацый, відаўтварэння і паходжання надвідавых таксонаў. Натуральны адбор — адзіная вядомая прычына адаптацый, але не адзіная прычына эвалюцыі. Да ліку неадаптыўных прычын адносяцца генетычны дрэйф, паток генаў і мутацыі.

Тэрмін «натуральны адбор» папулярызаваў Чарлз Дарвін, параўноўваючы гэты працэс са штучным адборам, сучаснай формай якога з’яўляецца селекцыя. Ідэя параўнання штучнага і натуральнага адбору заключаецца ў тым, што ў прыродзе гэтак жа адбываецца адбор найбольш «удалых», «лепшых» арганізмаў, але ў ролі «ацэншчыка» карыснасці ўласцівасцяў у гэтым выпадку выступае не чалавек, а асяроддзе пражывання. Да таго ж, матэрыялам як для натуральнага, так і для штучнага адбору з’яўляюцца невялікія спадчынныя змены, якія накоплівацца з пакалення ў пакаленне.

Remove ads

Гл. таксама

  • Штучны адбор
  • Селекцыя
  • Эвалюцыянізм
  • Ціск адбору

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads