Белавія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Белавія» або Belavia — беларуская дзяржаўная авіякампанія.
Remove ads
Гісторыя

Пасля распаду СССР і набыцця незалежнасці Рэспублікай Беларусь у 1991 годзе, было створана Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі «Белавія», якое атрымала ў спадчыну парк паветраных суднаў, што належалі Беларускаму ўпраўленню грамадзянскай авіяцыі СССР. У структуру аб’яднання ўваходзілі ўсе прадпрыемствы грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь.
5 сакавіка 1996 года Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі «Белавія» рэарганізавана ў Нацыянальную авіякампанія «Белавія». Флот новай авіякампаніі складаўся з самалётаў Ту-154 і Ту-134А.
У 1998 годзе адбылося аб’яднанне авіякампаній «Белавія» і «Мінскавія», у выніку на баланс «Белавіі» паступілі самалёты Ан-24, Ан-26 і Як-40. У 2000 годзе адбылося аб’яднанне «Белавія» і «Магілёўавія».
Першы самалёт заходняй вытворчасці ў «Белавіі» з’явіўся ў 2003 годзе — у аператыўны лізінг быў узяты Boeing 737—500 (бартавы нумар EW-250PA).
29 студзеня 2014 года РУП «Нацыянальная авіякампанія „Белавія“» было рэарганізавана ў ААТ «Авіякампанія „Белавія“».
Станам на сакавік 2018 года, «Белавія» мела 50 прадстаўніцтваў за межамі Беларусі, была сябрам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) і Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA).
Замежныя санкцыі
З 2021 года, пасля прымусовай пасадкі ўладамі Беларусі самалёта авіякампаніі Ryanair, які ляцеў транзітам над тэрыторыяй краіны, беларускім авіякампаніям забаронена ажыццяўляць рэйсы ў аэрапорты ЕС і здзяйсняць палёты над тэрыторыяй Еўрасаюза[1].
За перавозку мігрантаў з Блізкага Усходу ў Беларусь у канцы 2021 года еўрапейскія санкцыі не дазваляюць кампаніі «Белавія» заключаць новыя лізінгавыя кантракты з еўрапейскімі кампаніямі. Таксама кампанія была вымушана вярнуць самалёты, якія ўзяла ў іх у лізінг раней[2].
З чэрвеня 2022 да верасня 2025 года, за падтрымку ўладамі Беларусі расійскага ўварвання ва Украіну, у дачыненні да «Белавія» дзейнічалі санкцыі ЗША. У гэты час авіякампанія не магла атрымліваць для сваіх самалётаў вытворчасці кампаній Boeing і Embraer запчасткі, а таксама карыстацца паслугамі па рамонце і абслугоўванні з ужываннем амерыканскага абсталявання[3].
У 2025 годзе ў абыход міжнародных санкцый кампанія «Белавія» атрымала адразу тры далёкамагістральныя лайнеры Airbus A330-200. Самалёты прыбылі ў краіну прыхаваным шляхам праз афрыканскую кампанію Magic Air (Гамбія) і фармальнага пасрэдніка ў ААЭ[4].
Remove ads
Паказчыкі дзейнасці

Структура рэалізацыі паслуг
Удзельная вага паслуг, якія надае «Белавія»:
- авіяперавозка пасажыраў — 65,6 %
- перавозкі пасажыраў на чартарных рэйсах — 21,6 %
- запраўка авіяпалівам паветраных суднаў, якія здзяйсняюць палёты ў Нацыянальны аэрапорт, — 11,0 %
- тэхнічнае абслугоўванне паветраных суднаў, якія здзяйсняюць палёты ў Нацыянальны аэрапорт, — 0,5 %
- іншыя паслугі — 1,3 %
Статыстыка
2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ЗАРОБАК млн дол | 119 | 151 | 300 | ||||||||
ПРЫБЫТАК млн дол | 2,9 | 7,9 | |||||||||
ЧЫСТЫ ПРЫБЫТАК млн дол | 0,7 | 2,7 | 12 | ||||||||
ПАСАЖЫРЫ тыс | 968 | 1 036 | 1 284 | 1 612 | 2 488 | 3 008 | 3 386 | ||||
САМАЛЁТЫ у канцы года | 26 | 31 | |||||||||
КІРУНКІ у канцы года | 49 | 56 | |||||||||
крыніцы | [5] | [6] | [7] | [8][9] | [10] |
Remove ads
Флот


Станам на снежань 2019 года, флот «Белавіі» налічваў 31 самалёт трох вытворцаў: Boeing, Bombardier і Embraer. Сярэдні ўзрост самалётаў складаў 12,5 года[11].
Паводле праграмы панаўлення флоту на 2019—2020 гады, «Белавія» мела набыць у лізінг 7 новых самалётаў Boeing 737 MAX 8 і 5 новых самалётаў Embraer E-Jet у лізінгавай кампаніі Nordic Aviation Capital. Прыбыццё апошняга з 5 самалётаў Embraer было запланавана на красавік 2020 года[11]. З прычыны прыпынення палётаў Boeing 737 MAX набыццё гэтага самалёта было адтэрмінавана да 2020 года.
Пасля 2020 года планавалася набыццё ў лізінг самалётаў Embraer сямейства E-Jet E2[12].
Інцыдэнты
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads