Нацыянальны герой Азербайджана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны герой Азербайджана — вышэйшае ганаровае званне Рэспублікі Азербайджан.
Заснавана 25 сакавіка 1992 г. законам «Аб зацвярджэнні Палажэння аб званні „Нацыянальны герой Азербайджана“»[1]. Званне прысвойваецца за выдатныя заслугі агульнанацыянальнага значэння ў Азербайджане ў абарону і ўмацаванне дзяржаўнай сістэмы і стварэнне значных нацыянальных каштоўнасцяў (першапачаткова «за выключныя заслугі перад народам і подзвігі ў імя незалежнасці і прагрэсу Азербайджанскай Рэспублікі»). Званне прысвойваецца толькі грамадзянам Рэспублікі Азербайджан[1][2]. Медаль можа быць прысуджаны пасмяротна[1].
Remove ads
Палажэнне пра ўзнагароду
З 6 лютага 1998 года дзейнічае наступная рэдакцыя закона[1]:
- Вышэйшае званне «Нацыянальны герой Азербайджана» прысвойваецца за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджанскай Рэспублікі, забеспячэнне бяспекі мірнага насельніцтва.
- Асобам, удастоеным вышэйшага звання «Нацыянальны герой Азербайджана», уручаецца Медаль «Залатая Зорка», які носіцца на левым баку грудзей.
- Новы медаль уяўляе сабой залатую васьміканцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі дыяметрам 31,5 мм, злучаную двума вушкамі і кольцам з пяцікутнай пласцінай, апраўленай па перыметры абадком 27 х 20 мм. Унутраная частка пласціны абцягнута муаравай стужкай, колеры якой адпавядаюць сцягу Азербайджанскай Рэспублікі (блакітны, чырвоны, зялёны). На адваротным боку медаля ў цэнтры маецца надпіс «Нацыянальны герой Азербайджана». У верхнім промні выгравіраваны парадкавы нумар. Медаль носіцца на левым баку грудзей вышэй за іншыя ордэны і медалі.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Азербайджан — Афіцыйны сайт старшынства Азербайджана (руск.)
- 3акон Азербайджанскай Рэспублікі «Аб зацвярджэнні Палажэння аб званні „Нацыянальны герой Азербайджана“» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
