Нацыянальны Сход Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны Сход — вышэйшы орган заканадаўчай улады НКР.

Абіраўся тэрмінам на пяць гадоў. У 2010 годзе адбыліся выбары Нацыянальнага Сходу пятага склікання.
Складаецца з 33 дэпутатаў, 17 дэпутатаў выбіраюць на мажарытарнай аснове, 16 — па партыйных спісах[1] (для праходжання ў парламент прадугледжаны шасціпрацэнтны бар’ер[2]). Органы НС — Старшыня, яго намеснік, дэпутаты і пастаянныя камісіі. З ліку дэпутатаў ствараюцца фракцыі, дэпутацкія групы.
Пасля азербайджанскага наступу ў верасні 2023 года Нагорна-Карабахская Рэспубліка з усімі сваімі інстытутамі перастала існаваць.[3]
У пачатку сакавіка 2024 года ўлады Азербайджана знеслі будынак Нацыянальнага сходу Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.[4][5]
Remove ads
Камісіі
Станам на 2023 год у парламенце НКР дзейнічала 6 пастаянных камісій:
- па знешніх адносінах,
- па пытаннях вытворчасці і вытворчых інфраструктур,
- па пытаннях фінансаў, бюджэту і эканамічнага кіравання,
- па дзяржаўна-прававых пытаннях,
- па пытаннях сацыяльнай сферы,
- па пытаннях абароны, бяспекі і законнасці.
Гл. таксама
- Прэзідэнт Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
- Урад Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
- Спікер парламента НКР
Зноскі
- У НКР адбыліся парламенцкія выбары(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 20 ліпеня 2012.
- ЦВК НКР падвёў вынікі парламенцкіх выбараў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 20 ліпеня 2012.
- Nagorno-Karabakh Republic will cease to exist from Jan 1 2024 - Nagorno-Karabakh authorities (англ.). Reuters (28 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2023. Праверана 28 верасня 2023.
- Azerbaijanis Destroy Artsakh National Assembly Building (англ.). The Armenian Report (4 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
- Azerbaijanis destroy Karabakh parliament building (англ.). News.am (4 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads