Нацыянальны дызайн-цэнтр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны дызайн-цэнтр — колішні навукова-даследчы інстытут у Мінску. Размяшчаўся ў будынку па вуліцы Жданава (Жылуновіча), 15[1]
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1966 г. як Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі Дзяржаўнага камітэта СССР па навуцы і тэхніцы на базе аддзела перспектыўнага праектавання прамысловых узораў Дзяржаўнага камітэта стандартаў пры СМ СССР[1] з мэтай дасягнення высокай якасці прамысловай прадукцыі, павышэння яе канкурэнтаздольнасці. У 1992 годзе ператвораны ў Беларускі інстытут дызайну, у 1997 г. — у дзяржаўнае прадпрыемства «Нацыянальны дызайн-цэнтр», з 2000 года ўнітарнае прадпрыемства.
Ліквідаваны 4 снежня 2008 года[2].
Remove ads
Кірункі даследаванняў
Асноўныя кірунку даследаванняў: эрганамічныя даследаванні і мастацкае канструяванне ў вобласці трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання, станкабудавання, прыборабудавання, вытворчасці вырабаў культурна-бытавога прызначэння прамысловай графікі, абсталявання грамадскіх і адмістрацыйных будынкаў, эстэтычнай арганізацыі вытворчага асяроддзя прадпрыемстваў энергасістэмы, правядзенне ацэнкі эстэтычнага ўзроўню новых відаў тавараў культурна-бытавога прызначэння і гаспадарчага ўжытку[1].
Remove ads
Зноскі
- Белорусский филиал Всесоюзного НИИ технической эстетики // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.
- Нацыянальны дызайн-цэнтр у базе Kartoteka.by
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads