Нацыянальны музей Рыма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны рымскі музей (італ.: Museo Nazionale Romano) — адзін з музеяў горада Рыма.

Музей, які адкрыўся ў 1889 годзе, валодае адным з самых багатых збораў антычнай скульптуры. Калекцыі музея размяшчаюцца ў чатырох будынках:
- У антычных тэрмах Дыяклетыяна захаваліся залы, часткова перабудаваныя ў царкву Санта Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры, у залах прадстаўлены калекцыі надпісаў і скульптур.
- У палацца Масіма знаходзяцца калекцыі антычных і сярэднявечных манет і каштоўнасцяў. У залах выстаўлены саркафагі, фрэскі з вілы Лівіі і мазаікі з вілы Фарнезіна.
- У палацца Альтэмпс прадстаўлена калекцыя з 104 антычных скульптур сям'і Людавізі, а таксама зборы Матэі, Дэль Драга, егіпецкая калекцыя.
- У крыпце Бальба выстаўлены матэрыялы раскопак і прадстаўлена гісторыя развіцця горада Рыма.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads