Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзяmap
Remove ads

Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя / MAXXI (MAXXI — Museo nazionale delle arti del XXI secolo) — нацыянальны музей сучаснага мастацтва ў Рыме.

Хуткія факты Заснаваны, Заснавальнік ...
Remove ads

Гісторыя

У 1990-х гадах італьянцы ўсвядомілі, што Рым — сталіца адзінай еўрапейскай краіны, у якой няма дзяржаўнага музея сучаснага мастацтва[9]. Вырашылі выбудаваць цэлых два музея — нацыянальны і муніцыпальны[9].Муніцыпальны музей MACRO (Museo d’Arte Contemporanea di Roma) стварылі ў карпусах старой піваварнай фабрыкі Peroni непадалёк ад Піявых варот[9].

Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя — MAXXI — адкрыўся ў Рыме ў маі 2010 года[10]. Акрамя выставачных зал MAXXI абсталяваны канферэнц-залам, бібліятэкай, майстэрнямі, заламі для правядзення розных мерапрыемстваў. Музей складаецца з двух падраздзяленняў, «MAXXI Art» і «MAXXI Architecture», якія павінны збіраць, захоўваць, вывучаць і папулярызаваць актуальныя кірункі ў выяўленчым мастацтве і архітэктуры[11]. Адразу пасля адкрыцця рымляне далі музею мянушку «макароніна»[9].

Remove ads

Будынак музея

Будынак музея, будаўніцтва якога абыйшлося ў 150 мільёнаў еўра, пабудавана па праекце вядомага архітэктара Захі Хадзід[10]. Гэта самае буйнае збудаванне з усіх ёю спраектаваных на сённяшні дзень[11]. Узвядзенне спіралепадобнай бетоннай пабудовы плошчай у 27 тысяч квадратных метраў доўжылася 11 гадоў[12]. Асновай для пабудовы паслужыў комплекс казармаў Мантэла — іх фасад стаў галоўным для MAXXI: там размешчаны яго парадны ўваход[11] Ад іх застаўся адзін толькі пасрэдны класічны фасад, які выходзіць на віа Гвіда Рэні[9].

У 2010 годзе Рымскі музей сучаснага мастацтва Maxxi атрымаў прэмію Сцірлінга (Вялікабрытанія) за лепшае архітэктурнае афармленне[13].

Remove ads

Зноскі

1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

2. Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2022.

3. ISTAT Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2021.

4. Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2020.

5. Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2023.

6. Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2024.

7. ISTAT ISTAT 2015 survey on museums and similar institutions — 2017.

8. catalogo.beniculturali.it — 2014.

9. Толстова А. Итальянский максимализм // Weekend. — 2010. — 9 июля.
10. Гусева Е. В Риме открылся музей современного искусства MAXXI // AartInvestment.Ru. — 2010. — 31 мая.
11. Собств. корр. В Риме закончено строительство Музея MAXXI // www.archi.ru. — 2009. — 16 ноября.
12. Собств. корр. В Риме открылся музей современного искусства // Русская служба BBC. — 2010. — 30 мая.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads