Нацыянальная опера Грэцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальная опера Грэцыі (грэч. Εθνική Λυρική Σκηνή - Нацыянальная лірычная сцэна) — дзяржаўны тэатр, які знаходзіцца ў Афінах на вуліцы Харылааса Трыкупіса. Кіраванне тэатрам ажыццяўляе непасрэдна Міністэрства культуры Грэцыі, Саветам папячыцеляў і мастацкім дырэктарам.
Remove ads
Гісторыя заснавання
У канцы 1880-ых гадоў першая грэчаская опера была прадстаўлена старым тэатрам Букура ў Афінах. Паміж 1888 і 1890 годам грэчаская опера гарстралявала па рэгіёнам света, ддзе жылі шматлікія грэчаскія дыяспары, у прыватнасці ў Егіпце, Турцыі і Румыніі з операмі Моцарта, Даніцэті, Беліні.
У 1924 годзе пасля гастроляў у ЗША і канчатковага замацавання як выдатнай кулурнай установы у Грэцыі і заграніцай, грэчаскі ўрад пачаў аказваць падтрымку тэатру. Ужо ў 1939 годзе была афіцыйна заснавана Нацыянальная опера Грэцыі пад кіраўніцтвам Косціса Бесціаса, а з 1944 года опера дзейнічала як аўтаномная арганізацыя ў яе цяперашнім выглядзе.
У перыяд з 1982 па 1986 год членам савета дырэктараў нацыянальнай оперы быў значны новагрэчаскі празаік Меніс Кумантарэас[10].
Remove ads
Сучасны этап
Нацыянальная опера нясе адказнасць за шырокае кола мерапрыемтсваў, між іншым за прэзентацыі оперных спектакляў, балетных пастановак, спецыяльныя прэзентацыі оперных і балетных спектакляў для дзяцей. Тэатр арганізуе нацыянальны архіў музыкі, музыкальныя бібліятэкі і музей уластна Нацыянальнай оперы Грэцыі, экспануе касцюмы, партытуры і шмат якія іншыя рэчы са спектакляў тэатра. Трупа тэатра гастралюе як у Грэцыі, та і за межамі краіны.
Свае пастаноўкі Нацыянальная опера паказвае на трох сцэнах:
- Тэатр Алімпія, цэнтральная сцэна якога носіць імя Марыі Калас;
- Тэатр Акропаль мае Новую сцэну і Дзіцячую сцэну, у асноўным паказвае аперэты і спктаклі для дзяцей;
- Лірычная сцэна - эксперыментальная тэатральная студыя.
Нядаўна фонд Стаўраса Ніархасома абвясціў, што будзе фінансаваць будаўніцтва новага тэатра для Нацыянальнай оперы, а таксама парка ў раёне Фалірон[11].
Remove ads
Хор і балет
Хор Нацыянальнай оперы існуе з 1939 года і складаецца з прафесійных спевакоў. У дадатак да асноўных оперных твораў рэпертуар оперы ахоплівае шырокае кола твораў грэчаскіх кампазітараў, аперэт, араторый і рэлігійных музычных твораў.
У дадатак да стандартнага класічнага і рамантычнага рэпертуара, візітнай карткай Нацыянальнай оперы Грэцыі з'яўляецца сучасны грэчаскі танец. Пры падтрымцы дзяржавы, сёння балетная трупа мае сваю ўластную рэпетыцыйную студыю. Асабліва важны ўклад у развіццё балета ў Нацыянальнай оперы ГРэцыі зрабіла харэограф, ураджэнка СССР, Таццяна Мамакі.
Спасылкі
Зноскі
- Greek National Opera Virtual Educational Museum — 2015. Праверана 4 мая 2021.
- Μια ματιά στο ιστορικό «Ολύμπια» πριν ανάψουν ξανά τα φώτα του — 2018. Праверана 25 красавіка 2022.
- Ο Θ.Ν. Συναδινός και η παρουσία του στο ελληνικό θέατρο — Αθήνα: ΕΚΠΑ, 2018. Праверана 25 красавіка 2022.
- Τέταρτη συναυλία της Συμφωνικής Ορχήστρας Βορείου Ελλάδος (Σ.Ο.Β.Ε.) — Κρατική Ορχήστρα Θεσσαλονίκης, 1960. Праверана 25 красавіка 2022.
- Greek National Opera Virtual Educational Museum — 2015. Праверана 25 красавіка 2022.
- https://www.culture.gov.gr/el/Information/SitePages/view.aspx?nID=1771 Праверана 31 сакавіка 2022.
- Ο Γιώργος Κουμεντάκης νέος Καλλιτεχνικός Διευθυντής της Λυρικής στη θέση του Μύρωνα Μιχαϊλίδη — 2016. Праверана 31 сакавіка 2022.
- TPAINO Архівавана 19 красавіка 2005.
- Niarchos Foundation bakcs cultural park plan - «Катэмерыні»
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads