Нацыянальны парк Карула
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны парк Карула (эст.: Karula rahvuspark) — нацыянальны парк у Эстоніі, размешчаны на тэрыторыі паветаў Вырумаа (воласці Антсла і Мыністэ), і Валгамаа (воласць Карула). Самы маленькі з пяці нацыянальных паркаў Эстоніі — плошча 123 км ². Нацыянальны парк створаны для аховы і прадстаўлення багатых лясамі і азёрамі ўзгорыстых ландшафтаў, уласцівых Паўднёвай Эстоніі, а таксама для аховы і прадстаўлення мясцовай культуры.
Заснаваны ў 1979 годзе спачатку як запаведнік, а ў 1993 годзе пераўтвораны ў нацыянальны парк, і ў цяперашні час займае больш за трэць усёй плошчы ўзвышша Карула. Цэнтр для наведвальнікаў Каруласкага нацыянальнага парка размешчаны ў мястэчку Яхіярвэ, на беразе найбуйнейшага ў дадзеным раёне возера.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads