Нацыянальны ўніверсітэт «Кіева-Магілянская акадэмія»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны ўніверсітэт «Кіева-магілянская акадэмія» (НаУКМА) — установа вышэйшай адукацыі ў Кіеве (Украіна).
Вызначае сябе ў якасці пераемніка колішняй Кіева-Магілянскай акадэміі і такім чынам лічыцца найстарэйшым універсітэтам краіны пасля Астрожскай акадэміі і Львоўскага ўніверсітэта, а таксама адной з найстарэшых вышэйшых школ ва Усходняй Еўропе.
Рэктарам НаУКМА з’яўляецца Сяргей Квіт. У склад ВНУ ўваходзяць факультэты: гуманітарны, эканамічны, інфарматыкі, юрыдычны, прыродазнаўчых навук, сацыяльных навук і тэхналогій.
Remove ads
Гісторыя
Кіева-Магілянская акадэмія была заснавана ў 1632 г. Пятром Магілам, закрыта ў 1817. У 1819 годзе акадэмія зноў была адкрыта як Кіеўская духоўная семінарыя, а затым зноў атрымала статус акадэміі.
У савецкі час на яе тэрыторыі размяшчалася ваенна-марское палітычнае вучылішча[2].
Цяперашні ўніверсітэт «Кіева-Магілянская акадэмія» адкрыты ў 1992 годзе.
Remove ads
Вядомыя навучэнцы і выпускнікі
У Акадэміі навучаліся, між іншым, Іван Мазепа, Мялецій Сматрыцкі, Іван Выгоўскі, Юрый Хмяльніцкі.
Акадэмія называла выдатнымі (2008)[3] наступных сваіх прафесараў і выпускнікоў: Якаў Міхайлавіч Аграновіч, Лука Барановіч, Пётр Іванавіч Беражанскі, Рыгор Лявонцевіч Брайко, Арцём Лук'янавіч Ведаль, Самуіл Вялічка, Пётр Іванавіч Велічкоўскі, Дзяніс Васільевіч Ваўчанецкі, Міхаіл Лявонцевіч Гамалія, Платон Якаўлевіч Гамалія, Апанас Гогаль-Яноўскі, Зіновій Пятровіч Галубнічы, Рыгор Іванавіч Грабянка, Іван Рыгоравіч Грыгаровіч-Барскі, Пётр Пятровіч Гулак-Арцямоўскі, Іван Лук'янавіч Данілеўскі, Пётр Пятровіч Дуброўскі, Фёдар Аляксандравіч Емін, Мітрафан Мікітавіч Елінскі, Інакенцій Ждановіч, Іван Ігнатавіч Запольскі, Клімент Зіноўе, Уладзімір Трафімавіч Залатніцкі, Іван Рыгоравіч Кашынскі, Якаў Паўлавіч Козельскі, Міхаіл Васільевіч Ламаносаў, Васіль Ляшчэўскі, Іван Пятровіч Максімовіч, Іван Раманавіч Мартас, Аляксандр Мезянец, Піліп Іванавіч Орлік, Рыгор Іванавіч Палітыка, Павел Лявонцевіч Палуботак, Гаўрыла Андрэевіч Рачынскі, Іван Рызенка, Васіль Рубан, Даніла Самайловіч (Сушкоўскі), Рыгор Скаварада.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads