Нацыянальны ўрад (1863—1864)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны ўрад (1863—1864)
Remove ads

Нацыянальны ўрад — вярхоўны орган улады, які дзейнічаў падчас паўстання 1863—1864 гадоў на землях былой Рэчы Паспалітай.

Thumb
Герб Рэчы Паспалітай у часы паўстання 1863—1864 гадоў

Часовы нацыянальны ўрад быў утвораны ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 года ў выніку рэарганізацыі Цэнтральнага нацыянальнага камітэта, з’яўляўся найвышэйшым органам выканаўчай улады ў часы паўстання 1863—1864 гадоў. 22 студзеня Часовы нацыянальны ўрад выдаў Маніфест пра пачатку паўстання, прыняў пастанову аб вызваленні сялян ад прыгону (пры ўмове падтрымкі паўстання). Урад прапанаваў Людвіку Мераслаўскаму заняць пасаду дыктатара паўстання. Але пасля дзвюх няўдалых сутычак з расійскімі войскамі ён падаў у адстаўку. Пасля пераходу ініцыятывы ў рукі «белых» Часовы нацыянальны ўрад быў перайменаваны ў Нацыянальны ўрад.

Нацыянальны ўрад быў адначасова і найвышэйшым заканадаўчым і выканаўчым органам улады паўстанцаў, была створана свая спецслужба, якая адказвала, сярод іншага, за збор падаткаў, працу тайнай пошты, цэнзуру прэсы.

Нацыянальны ўрад прыпыніў сваю дзейнасць 10 красавіка 1864 года ў выніку арышту апошняга дыктатара паўстання Рамуальда Траўгута.

Remove ads

Спіс кіраўнікоў Нацыянальнага ўрада (1863—1864)

Больш інфармацыі Імя, прозвішча, пасада ...
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads