Начальнік штаба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Начальнік штаба
Remove ads

Нача́льнік шта́бапасада ў фарміраваннях узброеных сіл (дзе яна прадугледжана) некаторых дзяржаў і асоба, якая знаходзіцца на ёй.

Thumb
Эмблема Генеральнага штаба Беларусі
Thumb
Штандар начальніка Генштаба УС Расіі.
Thumb
Сцяг начальніка штаба арміі УС ЗША

Да словазлучэння «начальнік штаба» дадаюць найменне фарміравання для канкрэтыкі, напрыклад — начальнік штаба батальёна, начальнік штаба дывізіёна, начальнік штаба 6 амбр і гэтак далей.

Скарачэнне, якое прымяняецца да словазлучэння — НШ.

Remove ads

Гісторыя

У Рускай арміі існавалі пасады НШ, як бліжэйшы супрацоўнік галоўнакамандуючага, які замяняе яго ў выпадку хваробы або смерці, — начальнік штаба, а штаб галоўнакамандуючага складаўся з трох аддзелаў:

  • упраўлення генерал-кватэрмайстара, дзе было засяроджана справаводства па распараджэнням, якія тычацца стратэгічных аперацый і службы Генеральнага штаба наогул;
  • упраўлення дзяжурнага генерала, што ведае перапіску па інспектарскай частцы;
  • чыгуначнага аддзела.

У савецкіх і расійскіх узброеных сілах НШ гэта асоба каманднага складу, які стаіць на чале штаба аб'яднання, злучэння, часці або падраздзялення арміі, авіяцыі або флоту.

У баявых умовах і ў выпадку раптоўнага выбыцця камандзіра злучэння з'яўляецца першым яго намеснікам.[1] З'яўляецца першым намеснікам камандзіра (начальніка) аб'яднання, злучэння, часці або падраздзялення і прамым начальнікам усяго асабовага складу дадзенага аб'яднання, злучэння, часц або падраздзялення. Пры правядзенні ў жыццё рашэнняў камандзіра мае права аддаваць загады падначаленым ад яго імя, прычым паведамляць камандзіру павінен толькі пра найбольш важныя загады.[2]

Пасаду начальніка штаба палка прадугледжвае штатнае званне падпалкоўніка, у прамым падначаленні звычайна знаходзяцца намеснік начальніка штаба палка, старшы памочнік начальніка штаба палка, памочнік начальніка штаба палка, начальнік разведкі палка і начальнік палка сувязі (усе пасады маёрскія). Пасаду начальніка штаба батальёна прадугледжвае штатнае званне маёра.

Акрамя войскаў пасада ёсць таксама ў штатным раскладзе МУС.

Акрамя часці або падраздзялення арміі, авіяцыі і флоту пасада начальніка штаба з'яўлялася ключавой ў вайсковых часцях і падраздзяленнях МСПА, а затым і ГА СССР. На грамадзянскіх і абаронных аб'ектах гэтак жа існавалі штабы ГА. Пасада НШ ГА аб'екта звычайна прадугледжана ў штатным раскладзе прадпрыемства. З'яўляючыся першым намеснікам начальніка ГА (кіраўніка прадпрыемства), НШ мае права ад яго імя аддаваць загады і распараджэнні. Ён арганізуе ўстойлівае кіраванне і надзейна дзеючую сістэму абвесткі, разведку, бягучае і перспектыўнае планаванне, баявую падрыхтоўку асабістага складу фарміраванняў, ажыццяўляе кантроль за выкананнем усіх мерапрыемстваў ГА.[3]Асноўнай задачай НШ ГА з'яўлялася арганізацыя работы па планаванню і выкананню ўсіх мерапрыемстваў, якія забяспечваюць пастаянную гатоўнасць сіл і сродкаў ГА прадпрыемства, выкарыстання іх у надзвычайных сітуацыях, устанаўлення супрацьпажарнага рэжыму на прадпрыемстве і арганізацыя выканання работы па папярэджанні ўзнікнення надзвычайных сітуацый тэхнагеннага паходжання.[4]

У краінах, дзе ваенная структура пабудавана па НАТАўскаму або англійскаму ўзору, начальнік штаба гэта камандзір/начальнік падраздзялення, злучэння або арганізацыі, часам званы галоўны штабны афіцэр (англ.: Principal Staff Officer (PSO)Principal Staff Officer (PSO)), які з'яўляецца каардынатарам штаба падтрымкі або першым намеснікам (ад'ютантам) нейкай важнай асобы (напрыклад, прэзідэнта).

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Самойлов К. И. «Морской словарь.» — М.-Л.: Государственное Военно-морское Издательство НКВМФ Союза ССР, 1941
  2. Устав внутренней службы Вооружённых Сил Российской Федерации, § 95

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads