Наше время
беларускі музычны альбом From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Наше время» (Том третий) (бел.: Наш час) — альбом беларускага гурта «Sounduk», выдадзены ў 2013 годзе.
Remove ads
Гісторыя стварэння
Альбом з’яўляецца заключнай часткай трылогіі. Афіцыйная прэзентацыя адбылася 30 лістапада 2013 года ў мінскім клубе «RE:PUBLIC». Да выхаду альбома гурт прыдумаў уласны алфавіт і змясціў яго ў буклеце да дыску пад лозунгам «Наше время — наш язык». Аранжыроўкай песень займаўся ўвесь склад гурта.
Крытыка
Меркаванне музычнага крытыка Сяргея Будкіна:
![]() |
На дыску «Наше время» няма ніводнага слабага месца. Кожны трэк, ад пранікнёнай «Зимы» да гульлівай «Шагая», — гэта маленькая п’еса, прадуманая да дэталяў, дасканала сыграная (і перажытая!) музыкамі-акторамі. Кожная песьня нібы створаная ў момант максімальнага душэўнага ўздыму, таму альбом можна ўключаць хоць зь якога трэку, парадак тут вялікага значэньня ня мае. | ![]() |
Музычны журналіст Алег Клімаў, у сваю чаргу, адзначыў, што альбом нагадвае як бы дапіску да папярэдняга альбома, нейкі бонусны дадатак[1]. Музычны журналіст Дзмітрый Падбярэзскі мяркуе, што альбом запісаны «шчыра, чэсна, без прэтэнзій». Ягор Цывілька лічыць, што «альбом падкупае з першай жа песні, якая лёгка змяняе маркотны зімовы настрой».
Remove ads
Спіс кампазіцый
Выканаўцы
- Ганна Хітрык — вакал
- Ягор Дзыгун — гітары, вакал
- Павел Чымбаевіч — бас
- Андрэй Сапоненка — барабаны, перкусія
- Юлія Глушыцкая —віяланчэль, раяль, вакал
Іншыя ўдзельнікі
- Зміцер Хаменка
- Павел Трацяк
- Алег Даманчук — гукарэжысёр (студыя «maple tree»)
- Марыя Мухіна — дызайн дыска (студыя «5005/SOUS»)
Зноскі
- Sounduk «Наше время» . Experty.by (27/12/2013). Праверана 7 кастрычніка 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads