Наяда (спадарожнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наяда (стар.-грэч.: Ναϊάς) — унутраны спадарожнік планеты Нептун. Назва ўтворана ад Наяд — німф крыніц, ручаёў з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун III.
Remove ads
Гісторыя адкрыцця
Наяда была адкрыта ў верасні 1989 па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2». Аб адкрыцці было абвешчана 29 верасня 1989 года, а тэкст паведамляў пра 25 выяў, атрыманых на працягу 11 дзён, такім чынам, адкрыццё адбылося незадоўга да 18 верасня. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/1989 N 6. Уласная назва была дадзена 16 верасня 1991 года.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads