Наўсікая з Даліны вятроў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Наўсікая з Даліны вятроў» або «Наўсікая з Логу Вятроў» (яп.: 風の谷のナウシカ) — поўнаметражны анімэ-фільм 1984 года, створаны японскім мультыплікатарам Хаяо Міядзакі[11].

Remove ads

Сюжэт

У будучыні чалавецтва, якое стагоддзямі безаглядна эксплуатавала прыроду, стала ахвярай сваёй ганарыстасці — Зямлю спасцігла жудасная экалагічная катастрофа. Квітнеючыя калісьці прамысловыя цывілізацыі сталі прахам, а паверхню планеты пакрыла гіганцкае мора Лесу, якое выпускае ў атмасферу атрутныя споры сваіх раслін. Людзям, якія засталіся ў жывых, даводзіцца жыць у цені Лесу і ягоных жахлівых казуркападобных насельнікаў, спрабуючы не дапусціць распаўсюджвання шкоднай расліннасці. Мірная Даліна вятроў — адно з царстваў, якія ўтварыліся на руінах ранейшых дзяржаў. Жыхары Даліны любяць свайго добрага кіраўніка і ягоную дачку Наўсікаю, незвычайную дзяўчынку, якая знаходзіць агульную мову з велічэзнымі казуркамі Лесу, дзіўнымі спараджэннямі парушанай экасістэмы.

Remove ads

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 1 намінацыяй[12].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads