Недаяданне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Недаяданне
Remove ads

Недаяданне — агульны тэрмін, які аб’ядноўвае шэраг станаў, выкліканых недастатковым ці неадэкватным харчаваннем. Як правіла, гаворка ідзе менавіта пра недахоп прадуктаў харчавання ў рацыёне, радзей — пра парушэнне стрававання і ўсмоктвання ў страўнікава-кішачным тракце ці залішняй страце пажыўных рэчываў. Недаяданне, якое доўжыцца працяглы час, можа прывесці да знясільвання.

Хуткія факты Недаяданне, Медыцынская спецыяльнасць ...

Недаяданне, як недахоп пажыўных рэчываў для падтрымання нармальнага функцыянавання арганізма, звычайна звязана з беднасцю ў неразвітых краінах. Аднак парушэнні харчавання, як больш агульны тэрмін, у прыватнасці нерацыянальнае харчаванне, назіраюцца і ў развітых краінах, праяўляючыся ў вялікім працэнце людзей з залішняй масай цела.

Пры недаяданні назіраецца дэфіцыт энергетычнай каштоўнасці ежы (колькасці калорый), таксама чалавеку можа не хапаць бялкоў, вітамінаў, мікраэлементаў. Такія парушэнні ва ўжытку абазначаюць іншымі тэрмінамі, напрыклад, авітамінозам, ці яшчэ больш вузкімі, якія пазначаюць выяўленую клінічную карціну недахопу пэўных пажыўных рэчываў. Як прыклад можна прывесці цынгу пры дэфіцыце вітаміну С.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads