Нежагаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нежагаль (руск.: Нежеголь) — рака ў Белгарадскай вобласць Расіі, прыток Северскага Данца. Старая назва Ножгель.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня 75 км, плошча басейну 2878 км². Выток знаходзіцца ў Шабекінскім раёне Белгародскай вобласці.[1] За 6 км ад вусця Нежагалі знаходзіцца горад Шабекіна. Выдатак за 3 км ад вусця складае 8,3 м³/сек.[2] Нежагаль упадае ў Северскі Данец за 97 км ад яго вытоку.
Жыўленне пераважна снегавое, першыя кіламетры ад вытоку летам перасыхаюць.
На рэчцы каля в. Стралец — невялікае вадасховішча плошчай 75,8 га і аб’ёмам 2,39 млн куб. м.[3].
Прытокі
- 10 км — рака Корань
- 21 км — рака Кароча
- 37 км — рака Альховы Яр
- 42 км — рака Заморны Яр
- рака Няжэлек
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
