Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў
Remove ads

Незале́жны інстыту́т сацыя́льна-эканамі́чных і паліты́чных дасле́даванняў (скарочана НІСЭПД) — беларускі недзяржаўны даследчы цэнтр, заснаваны ў лютым 1992 года. З’яўляецца найстарэйшым у Беларусі недзяржаўным даследчым цэнтрам[1].

Хуткія факты Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Інстытут быў створаны ў лютым 1992 года групай навукоўцаў, журналістаў, палітыкаў і бізнесменаў. Да 1 ліпеня 2006 года дырэктарам інстытута быў доктар сацыялагічных навук, прафесар Алег Манаеў, а старшынёй Назіральнага савета — доктар эканамічных навук, прафесар Станіслаў Багданкевіч[1].

15 красавіка 2005 года НІСЭПД быў ліквідаваны па рашэнні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[2]. Пасля гэтага інстытут быў зарэгістраваны з той жа назвай і статутам у Літоўскай Рэспубліцы і з таго часу працягвае сваю дзейнасць як літоўская грамадская ўстанова. Дырэктарам стаў доктар філасофіі Альгірдас Дэгуціс, а старшынёй Назіральнага савета — доктар юрыдычных навук, прафесар Рэмігіюс Шымашус[1].

Remove ads

Дзейнасць

Мэтай інстытута з’яўляецца прасоўванне каштоўнасцей дэмакратыі і рыначнай эканомікі, а таксама садзейнічанне фарміраванню ў Беларусі грамадзянскай супольнасці. Інстытут праводзіць даследаванні ў галіне сацыялогіі, эканомікі і паліталогіі, арганізуе канферэнцыі і семінары, а таксама займаецца інфармацыйна-выдавецкай дзейнасцю.

НІСЭПД вядомы сваімі нацыянальнымі апытаннямі грамадскай думкі, якія праводзіліся штоквартальна праз уласную сетку са 100 інтэрв’юераў. З 1996 года інстытут выдаваў аналітычны бюлетэнь «Навіны НІСЭПД» на рускай і англійскай мовах, а з 2002 года — штомесячны электронны бюлетэнь «Інфафокус».

Remove ads

Асноўныя публікацыі

  • Манаев О. Становление гражданского общества в независимой Беларуси. Социологические опыты: 1991—2000. — Минск, 2000.
  • Манаев О. Становление гражданского общества в независимой Беларуси. Социологические опыты: 2001—2005. Книга вторая. — Рига, 2005.
  • Президентские выборы в Беларуси: от ограниченной демократии к неограниченному авторитаризму (1994—2006) / Под ред. проф. Олега Манаева. — Новосибирск, 2006.
  • Беларусь и «большая Европа»: в поисках геополитического самоопределения / Под ред. проф. Олега Манаева. — Новосибирск, 2007.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads