Некрашунская мячэць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Некрашунская мячэць — колішнія мячэць у вёсцы Некрашунцы Воранаўскага раёна. Першапачатковая мячэць, знішчаная ў 1915 годзе, з’яўлялася адным з найстаражытнейшых культавых збудаванняў беларускіх мусульман. Мячэць, пабудаваная ў 1926 годзе, была пасля Другой сусветнай вайны зачынена, а пасля разабрана.
Remove ads
Гісторыя
Паводле падання мусульманская грамада ў Некрашунцах з’явілася прыблізна ў 1415 годзе[1], маюцца дакладныя звесткі пра існаванне парафіі ў XVI стагоддзі, якая ў 1795 годзе налічвала 217 чалавек. У 1832 годзе быў праведзены рамонт мячэці. Будынак таксама рамантавалася ў пачатку XX стагоддзя. На рамонт пабудовы гроша далі амерыканскія татары і егіпецкі каралеўскі ўрад. У час Першай сусветнай вайны, 4 верасня 1915 года храм быў разбураны[2].

Некаторы час існаваў малітоўны дом. У 1925 годзе складзены дагавор на будаўніцтва мячэці[3]. 8 кастрычніка 1926 года храм быў урачыста адкрыты[4], на адкрыцці сярод гасцей прысутнічалі рабін і ксёндз[5]. Існавала таксама і мусульманская школа[6]. Пасля ад’езду ў 1946 годзе ў Польшчу часткі татараў, у тым ліку і мулы мячэці, прыход спыніў дзейнасць[7].
У 1950-я гады храм разабралі, зруб пайшоў на будаўніцтва бальніцы, ад самога будынка застаўся падмурак[8]. Захаваліся 2 мізары, на якіх хавалі татараў, яшчэ двое могілак былі разбураны ў 1970-я гады[9].
Remove ads
Архітэктура
Як адзначае Станіслаў Крычынскі, мячэці ў Некрашунцах, Клецку і Ляхавічах сваёй архітэктурай падобныя да драўляных сельскіх касцёлаў[10]. Сама мячэць уяўляе сабой драўляны зрубны будынак з міхрабам, накрыты двухсхільным дахам. Франтон увянчаны мінарэтам[11].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads